З Масквы. Блог Алеся Чайчыца22

Грузінскі рэфарматар — пра капіталізм, эканамічныя рэформы і інвэстараў

Міні-інтэрвію з Кахам Бэндукідзэ — айцом таго, што ўжо можна назваць «маленькім грузінскім эканамічным цудам»

Алесь Чайчыц: Беларускія ўлады ў апошні час ўсё ж прынялі такі падыход, што нам усё ж патрэбныя замежныя інвэстары і што для іх трэба стварыць належныя ўмовы. Пры гэтым калі інвэстары сапраўды прыходзяць, ім улады пачынаюць дыктаваць умовы, як напрыклад з Данон-Unimilk: вы ўкладайце-ка ў перапрацоўку малака, а не займайцеся экспартам малака. Ці правільны гэта падыход?

Каха Бэнукідзэ: Я думаю, што

казаць інвэстару, што ён мусіць рабіць, гэта контар-прадуктыўна, нічога з гэтага не атрымаецца.
Рынкавая эканоміка пабудаваная на тым, што кожны эканамічны агент імкнецца максымізаваць свой прыбытак, і калі яны дзейнічаюць вольна, атрымліваецца найлепшы вынік. Таму ад таго, што ўрад будзе казаць, што лепей, інвэстар альбо ня прыйдзе, альбо прыйдзе і запатрабуе чагось дрэннага: закрыцьця рынка, субсыдый, нейкіх рэгуляцый асаблівых, якія будуць замяняць субсыдыі. У выніку прайграе народ.

Хутчэй за ўсё інвэстар ня прыйдзе. Інвэстары — гэта як статак палахлівых джэйранаў, бо яны ўздрыгваюць і зьбягаюць, і бягуць усе разам: вы аднаго джэйрана напалохалі, і яны ўсе зьбеглі.

АЧ: А калі зірнуць так: дзяржава і чыноўнікі разьбіраюцца ж у нацыянальнай эканоміцы і быццам бы ведаюць, куды выгадна ўкладацца і што выгадна рабіць, і яны паказваюць: ідзеце туды, робіце тое, будзе вам прыбытак. Такую ўстаноўку маюць беларускія чыноўнікі.

КБ: Такіх дзяржаваў не бывае ў сьвеце. Калі б чыноўнікі разьбіраліся, як займацца бізнэсам, дык самі бізнэсам і займаліся б.

АЧ: Што было самае важнае ў грузінскіх эканамічных рэформах, ключавое ў вашым падыходзе да іх?

КБ: У маім падыходзе — «не перашкаджаць».

Жыцьцё павінна быць уладкаванае так, каб людзям нічога не перашкаджала прымаць рашэньні самастойна:
што купляць, што прадаваць, куды ўкладаць грошы, куды не ўкладаць, што разбураць і што ствараць. Чым больш вы да гэтага наблізіліся, тым лепш.

Судовая рэформа павінна забясьпечыць абарону гэтых свабодаў для людзей у судзе. Рэформа паліцыі павінна забясьпечыць бягучую абарону гэтай іх свабоды. Вайсковая рэформа павінна забясьпечыць бясьпеку краіны, каб людзі свабодна маглі рабіць дзеяньні, якія ім здаюцца добрымі. «Здаюцца» — гэта вельмі важна, бо 

ёсьць такі пункт гледжаньня, што народ дурны, і таму разумныя павінны сказаць дурным, як жыць. Гэта хлусьня, бо людзі, якія гэта кажуць — такія ж сама дурныя.
Мы ўсе, я б сказаў, аднолькава дурныя з пункту гледжаньня прыняцьця рашэньняў іншым чалавекам. Ніхто ня зможа за іншага чалавека прыняць талковага рашэньня. Бесталковае — можа.

Таму ўвесь сэнс рэформаў і павінен быць у тым, каб дзесяць мільёнаў беларусаў маглі рабіць тое, што ім захочацца.

АЧ: А калі ім захочацца шкодзіць адно аднаму? Прагнасьць, сквапнасьць…

КБ:

Сквапнасьць — гэта добра

АЧ: Вось лічыцца, што сквапнасьць капіталістаў прывяла да ўсясьветнага крызыса

КБ: Не, гэта

глупства бюракратаў прывяло да ўсясьветнага крызыса, а не сквапнасьць капіталістаў,
бо капіталізм заснаваны на тым, што людзі намагаюцца максымізаваць свой прыбытак. Аналіз таго, што здарылася на ўсясьветных рынках паказвае, што ў памеры і форме, у якой усё гэта здарылася, гэта ёсьць вынік дзяржаўнага ўмяшальніцтва.

Крызысы будуць адбывацца ў любой сыстэме: крызысы здараліся і ў Савецкім зьвязе, і ў Злучаных штатах Амэрыкі. Проста рынкавая эканоміка ад крызысаў робіцца моцнай, а сацыялістычная эканоміка ад крызысаў робіцца слабай, у гэтым розьніца. У рынкавай эканоміцы крызысы прыбіраюць найбольш неэфэктыўных і пакідаюць самых эфэктыўных, самых надзейных і моцных. Іншая рэч —

калі вы маеце сыстэму дзяржаўнага рэгуляваньня, якая на кароткі час адсоўвае крызыс, крызыс набірае моц, але не здараецца. У выніку, калі ён здараецца, ён мае большы маштаб, вось і ўсё.

А думка, што крызысы здарыліся з-за капіталістаў — гэта думка, якую распаўсюджваюць камуністы і іншыя леварадыкалы.

АЧ: У беларускім грамадзтве, і апазыцыйна настроенай частцы, папулярнае меркаваньне, што трэба будаваць сацыяльную рынкавую эканоміку як у Эўропе, каб дзяржава абараняла малазабясьпечаныя катэгорыі людзей, і тады, калі мы будзем рабіць так, у нас так і будзе, як у Нямеччыне.

КБ: Кожнае грамадзтва павінна само абраць, каму як дапамагаць.

Колькасьць сацыяльных праграмаў у Эўропе вялікая, некаторыя зь іх дапамагаюць, некаторыя не дапамагаюць.

Калі маеце сыстэму,

калі вы людзям ніжэй за пэўны ўзровень даходу выплочваеце грошы, гэта сыстэма выглядае нават вельмі слушна,
бо вы як грамадзтва і як цывілізацыя ня можаце дазволіць, каб нейкія вашыя суграмадзяне жылі ніжэй за нейкі ўзровень.

А ёсьць, напрыклад, сыстэма штучнага падтрыманьня занятасьці, якая ні да чаго не прыводзіць. Нямецкая сыстэма занятасьці за дзесяць гадоў праела, здаецца, 40 мільярдаў, а рабочых месцаў стварыла столькі, што для гэтага хапіла б і 20 мільярдаў. Такая сацыяльна-арыентаваная эканоміка не патрэбная.

Сыстэма пераразьмеркаваньня ад людзей самастойных да больш несамастойных — гэта мне здаецца нармальным, што грамадзтва так уладкавана. Больш заможныя браты дапамагаюць менш заможным, так бацькі дапамагаюць дзецям, потым дзеці дапамагаюць бацькам. Гэта ў чалавечай прыродзе, таму з гэтым ня трэба змагацца, трэба проста гэту сыстэму правільна выбудоўваць.

Я ўпэўнены, што ў большасьці краінаў няма сыстэмаў, якія б сапраўды дапамагалі тым, каму гэта патрэбна. У большасьці краін ёсьць імітацыі гэтага.


Каха Бэндукідзэ — грузінскі дзяржаўны дзеяч, эканаміст. За савецкім часам зрабіў кар’еру навукоўца-біёляга. У 90-я гг. зрабіўся буйным прадпрымальнікам у Расіі. У 2004 г. прадаў свой бізнэс у Расіі і вярнуўся на радзіму ў Грузію, дзе зрабіўся аўтарам праграмы пасьпяховых рэформаў эканомікі і дзяржаўнага кіраваньня. Ад 2009 г. займаецца адукацыяй.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць