Такі прысуд вынес Лідзкі раённы суд карыстальніку сацыяльнай сеткі «В контакте» Яўгену Куцко за абразу на сваёй старонцы былога кіраўніка Лідзкага райвыканкама Андрэя Худыка, які зараз зьяўляецца намесьнікам старшыні Гарадзенскага аблвыканкама.

Першапачаткова Яўген Куцко абвінавачваўся ў абразе і паклёпе паводле крымінальнага кодэксу. Але пасьля правядзеньня філялягічнай экспэртызы твора і публічнага прабачэньня перад Андрэем Худыкам, справа была перакваліфікавана ў адміністратыўную.

Нагадаю, што летась падчас прэзыдэнцкіх выбараў Яўген Куцко разьмясьціў на сваёй асабістай старонцы сацыяльнай сетцы «В контакте» апавяданьне, якое напісаў пад уражаньнямі ад артыкула ў раённай газэце.

Хлопца уразіла тое, як Андрэй Худых, тады старшыня Лідзкага гарвыканкаму, апавядаў на прэсавай канфэрэнцыі пра тое, як праходзіць ягоны працоўны дзень, колькі розных і важных спраў даводзіцца вырашаць. У свой літаратурны твор ён дадаў і прыдуманыя ім мастацкія дэталі, параўнаньні, іншае.

З працы Яўгена Куцко звольнілі адразу цягам аднаго дня. І цяпер малады чалавек кажа, што, маючы вышэйшую адукацыю, ня можа уладкавацца ў Лідзе нават грузчыкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?