Сяргей Рублеўскі напісаў кнігу пра першыя на Беларусі акцыі маўклівага супраціву
Гэта гісторыя пра «лепельскіх маўчальнікаў» 1937 г., якія адмовілася адказваць на пытанні ўсесаюзнага перапісу.
На мінулым тыдні вядомы віцебскі журналіст і літаратар Сяргей Рублеўскі прэзентаваў сваю новую кнігу «Маўчанне на ўвесь Божы свет». Твор прысвечаны маўкліваму пратэсту жыхароў Лепельскага раёна падчас усесаюзнага перапісу 1937 года.
У 1937 годзе ў СССР прайшоў перапіс насельніцтва, які потым быў прызнаны дэфектным, а супрацоўнікі ўпраўлення, якое праводзіла перапіс, рэпрэсаваныя. Падчас перапісу 230 чалавек з 52 сямей Стайскага і Пышнянскага сельсаветаў Лепельскага раёна адмовіліся адказваць на пытанні — у прысутнасці пераспісчыкаў яны зацята маўчалі.
Сяргей Рублеўскі вывучыў шэраг архіўных дакументаў, што асвятлялі перапіс 1937 г. на Лепельшчыне, а таксама сустрэўся з дзецьмі «лепельскіх маўчальнікаў». Гэтыя матэрыялы і былі пакладзеныя ў аснову кнігі «Маўчанне на ўвесь Божы свет».
-
Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў
-
Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?
-
Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы
Каментары