Каханне і сэкс2222

Аральны сэкс забівае мужчын

Вірус папіломы чалавека, які перадаецца пры аральным сэксе, выклікае рак горла ў мужчын часцей, чым курэнне.

Такія вынікі дало даследаванне амерыканскіх анколагаў. Вынікі даследавання публікуе Journal of Clinical Oncology.

Даследнікі правялі біяпсію пухлін 270 пацыентаў і прыйшлі да высновы, што з 1984 па 1994 гады колькасць выпадкаў раку горла, выкліканых папіломай, вырасла з 16% да 72%. Калі тэндэнцыя росту колькасці выпадкаў захаваецца, то да 2020 года колькасць выпадкаў выкліканага папіломай раку горла сярод мужчын перавысіць лік выпадкаў раку шыйкі маткі ў жанчын, справакаваных тым самым вірусам.

Носьбітамі вірусу генітальнай папіломы з'яўляюцца прыкладна 1—10% насельніцтва развітых краін.
У большасці выпадкаў вірус ніяк сябе не выяўляе, імунная сістэма чалавека мацнейшая за яго. Таму большасць людзей не адчувае яго і не лечыць. Тым не менш, наступствы яго сур'ёзныя. Дактары з універсітэта Агаё сцвярджаюць, што
асноўнай групай рызыкі з'яўляюцца сэксуальна актыўныя мужчыны ва ўзросце ад 30 гадоў. У жанчын вірус папіломы выклікае рак горла нашмат радзей.
Лекары не разумеюць прычын такой розніцы.

Даследнікі ўстанавілі: у таго, хто за жыццё займаўся аральным сэксам з шасцю і больш партнёрамі, верагоднасць развіцця анкалогіі горла ў 8 разоў вышэйшая, чым у таго, хто ніколі не практыкаваў аральнага сэксу.

Упершыню сувязь паміж вірусам папіломай і ракам выявілі ў 2005 годзе шведскія медыкі.
Яны ўстанавілі, што ў людзей, хворых на рак горла, вірус папіломы выяўляецца ў арганізме ў 36 разоў часцей.

Сямейная вернасць і мінімізацыя дашлюбнага сэксу апраўдваюць сябе.

* * *

З беларускай Вікіпедыі:

Аральны сэкс (ад лац. os, oris — «рот»)
— плоцевы акт, у якім полавае ўзбуджэнне і/або задавальненне дасягаюцца ласкамі палавых органаў партнёру ротам або языком.

Заняткі аральным сэксам небяспечныя пры любых запаленчых працэсах у роце і дыхальных шляхах. У выніку аральнага сэксу магчымая перадача інфекцыйных захворваньняў, выкліканых бактэрыямі, вірусамі і грыбкамі. Пры аральным сэксе перадаюцца, у прыватнасці: пранцы, гепатыт, герпес.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка эмацыйна кінула мужу, што пяцёра дзяцей не яго. Ён зрабіў тэст на бацькоўства28

Міністр юстыцыі РФ назваў няправільным прыярытэт правоў і свабод грамадзян5

Беларусь закрывае пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі. А Лукашэнка ўсяго тры гады назад называў яе прыярытэтным кірункам3

Севярынец пра ўльтыматум Зяленскага: За пару дзён можам апынуцца ў сітуацыі, якую яшчэ нядаўна лічылі малаймавернай5

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы21

Расія цісне на Беларусь, прымушаючы ўступіць у вайну супраць Украіны — WSJ20

Пад Мінскам зноў пачало смярдзець3

«Такога ад Паўла я не чакаў». Як прайшла прэзентацыя самай асабістай кнігі Севярынца ў Вільні5

Беларус толькі вызваліўся з калоніі і забіў дзвюх пажылых жанчын на лецішчы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць