Наталля Пінчук збіраецца ў панядзелак ехаць у Жодзіна, каб даведацца, дзе яе муж, праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Жанчына дагэтуль не мае звестак пра тое, ці адправілі яе мужа з жодзінскага ізалятара ў калонію для адбыцця пакарання.

Натальля Пінчук:

«Званіла я ў турму адносна таго, дзе знаходзіцца зараз Алесь, але мне сказалі, што па тэлефоне такіх даведак не даюць. Таму давядзецца мне ў панядзелак сабрацца і паехаць туды, каб пры сустрэчы з начальствам высветліць сітуацыю».

Пасля таго як у студзені Мінскі гарадскі суд не задаволіў скаргу Алеся Бяляцкага, і прысуд праваабаронцу ўступіў у сілу, яго мусяць перавесці ў калонію. Паводле калегаў праваабаронцы, гэта павінны былі зрабіць да 10 лютага. Перавялі ці не і куды — пакуль не паведамілі ані пісьмова, ані праз тэлефон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?