Улада2

Першымі вернуцца паслы Польшчы і ЕС?

Ужо на пачатку наступнага тыдня.

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза Майра Мора і пасол Польшчы Лешак Шарэпка першымі вернуцца ў Мінск у пачатку наступнага тыдня, паведамляе брусельскі сайт EUobserver са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў ЕС. Паслы астатніх краін Еўрасаюза вернуцца ў Беларусь пазней, адзначае выданне.

***

Дыпламатычны канфлікт разгарэўся пасля лютаўскага рашэння ЕС аб пашырэнні санкцый у дачыненні да Беларусі. 28 лютага беларускія ўлады рэкамендавалі кіраўніку прадстаўніцтва Еўрасаюза Майры Моры і паслу Польшчы Лешаку Шарэпку «выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці націску і санкцый». Адначасова Мінск адклікаў для кансультацый пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Еўрасаюзе Андрэя Еўдачэнку і пасла Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка. У адказ у канцы лютага — пачатку сакавіка краіны ЕС адклікалі сваіх паслоў з Мінска.

18 красавіка міністр замежных спраў Славакіі Міраслаў Лайчак заявіў, што прыйшоў час паслам ЕС вярнуцца ў Беларусь.

«Прыйшоў час вяртацца паслам, бо нам трэба, каб паслы выконвалі сваю працу, — заявіў Лайчак. — Яны не павінны быць часткай палітычнай спрэчкі паміж Еўрасаюзам і Беларуссю».

«Да таго ж Еўрасаюз быў дастаткова велікадушны: паслы ЕС выехалі з Беларусі, але мы пакінулі беларускіх паслоў у сваіх краінах, згадзіўшыся з дысбалансам на карысць Беларусі. Гэтым мы хацелі прадэманстраваць, што не зацікаўлены ў эскалацыі сітуацыі», — адзначыў кіраўнік МЗС Славакіі.

30 сакавіка ЕUobserver паведаміў, што паслы ЕС усе разам вернуцца ў Беларусь неўзабаве пасля каталіцкага Вялікадня, «калі Аляксандр Лукашэнка за гэты час не зробіць нейкіх рэзкіх крокаў».

    Аднак 5 красавіка Лукашэнка заявіў, што пытанне аб вяртанні дыпламатаў будзе разглядацца ў персанальным парадку. «Гэта былі іх воля. Яны паехалі, зрабіўшы дыпламатычны, палітычны крок, які ў той час наносіў урон нашаму знешнепалітычнаму ведамству як мінімум і нашай дзяржаве як максімум. <…> Калі яны сябе так паводзяць, мы з міністрам замежных спраў дамовіліся, што кожную краіну і кожнага пасла будзем персанальна разглядаць у плане вяртання ў Беларусь. Але гэта не мае нічога агульнага з тым, што мы хочам перашкаджаць вяртанню паслоў», — падкрэсліў ён.

    17 красавіка ў інтэрв’ю дзяржаўным СМІ кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей назваў «поўным абсурдам» меркаванне, што, выпусціўшы экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і члена яго каманды Дзмітрыя Бандарэнку, беларускія ўлады ствараюць умовы для вяртання паслоў Еўрасаюза ў Мінск. «Гэта дзве вялікія розніцы, — заявіў чыноўнік. — Пытанне вызвалення зняволеных за канкрэтныя злачынствы ляжыць выключна ў сферы кампетэнцыі кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт у свой час ясна заявіў: раскаюцца людзі, напішуць адпаведныя прашэнні аб памілаванні — яны будуць разгледжаны ва ўстаноўленым законам парадку. Што і адбылося. І прэзідэнт выразна паказаў сваю паслядоўнасць. А вось пытанне вяртанне паслоў — гэта ўжо з іншай оперы. Еўрасаюз у свой час сам адклікаў сваіх паслоў, і сёння рэальнасць такая, што не мы просім, а Еўрасаюз просіць нас дазволіць паслам вярнуцца ў Беларусь. І не толькі просіць, а патрабуе і нават пагражае новымі санкцыямі».

    Еўракамісар па пытаннях пашырэння Штэфан Фюле ў інтэрв’ю прадстаўніку Фонду Маршала ў Браціславе заявіў, што вызваленне Саннікава і Бандарэнкі «стварае больш спрыяльныя ўмовы» для вяртання еўрапейскіх паслоў у Мінск. «Мы хацелі б, каб яны вярнуліся назад найбліжэйшым часам», — сказаў еўракамісар.

Каментары2

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў6

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падчас дэбатаў з Байдэнам назваў непрымальнымі ўмовы Пуціна па спыненні вайны2

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка10

Беларускі таксіст у Варшаве зарабіў больш за 300 даляраў за змену. Але такое шчасце ненадоўга1

Хто ў Еўрасаюзе самы бедны і самы багаты?14

Прапагандысты збіраюцца 3 ліпеня «аднавіць акт генацыду»7

Улады ЗША прапануюць $10 мільёнаў за інфармацыю пра грамадзяніна Расіі1

У Пакістан прыйшла вялікая спёка: забітыя бальніцы, сотні памерлых2

Беларусам прапанавалі вакансію «менеджара па шашлыках» за 3000 рублёў у месяц1

У гомельскім падвале ногі ў мужчыны ўсяго за хвіліну спрэс абселі блохі ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў6

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Галоўнае
Усе навіны →