Зламыснікі выкралі сталёвы пешаходны мост вагой 10 тон у Чэхіі. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, паліцыянты высветлілі асобы злодзеяў, вядзецца расследаванне.

Зламыснікі дэмантавалі мост з дапамогай пад’ёмнага крана. Акрамя таго, яны выкралі каля 200 метраў чыгуначных рэек, над якімі размяшчаўся мост.

Злачынцы далі паліцыянтам падробленыя дакументы, заявіўшы, што на месцы дэмантаваных рэек будуць пракладзеныя роварныя дарожкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?