Андрэй Расінскі. Кадры

«Матч Пойнт», «Скарбы рэспублікі», «Лёс чалавека»

Два клясычныя фільмы й адна тэлеперадача

ТВ, 14 красавіка, субота

СТВ, 13.50 1-ая сэрыя; 2-ая сэрыя 15 красавіка

Скарбы рэспублікі (Достояние республики)

Расея – Беларусь (СССР), 1971, каляровы, 138 хв

Рэжысэр: Уладзімер Бычкоў

Ролі выконваюць: Алег Табакоў, Андрэй Міронаў, Спартак Мішулін, Юры Талубееў, Віця Галкін, Яўген Еўстыгнееў, Вольга Жызьнева, Людміла Крылова

Жанр: Прыгоды

Пошук скрадзеных скарбаў аб’ядноўвае сьледчага, авантурніка, былога царскага крыміналіста й беспрытульніка.

Клясычная прыгодніцкая стужка з культавай песьняй Андрэя Міронава. Фільм пастаўлены слынным беларускім кінаказачнікам Уладзімерам Бычковым (“Горад майстроў”).

Лад, 18.50

Лёс чалавека (Судьба человека)

Беларусь, 2007, каляровы, 26 хв.

Рэжысэрка: Галіна Адамовіч

Жанр: Тэлевізійная перадача

У аўтарскай праграме Ўладзімера Бокуна рэжысэрка Галіна Адамовіч распавядае пра незвычайны лёс беларускага альпініста Эдуарда Ліпеня, дзіцячага лекара.

НТВ, 22.20

Матч Пойнт (Match Point)

Вялікабрытанія–ЗША, 2005, каляровы, 124 хв.

Рэжысэр: Вудзі Алэн

Ролі выконваюць: Скарлет Ёхансан, Джонатан Рыс Мэерз, Эмілі Морцімер, Аляксандар Армстранг

Жанр: Драма

Адзнака: 9,5 (з 10)

Нечаканы фільм нью-ёрскага інтэлектуала Вудзі Алэна распавядае пра выпадак, наканаваньне й канфармізм. Небагатага інструктара па тэнісе прывячаюць у заможнай сям’і. У героя (Джонатан Рыс Мэерз) ёсьць шанец зрабіць імклівую кар’еру, ажаніўшыся з арыстакраткай Хлояй. Але ягоныя пачуцьці належаць пекнай амэрыканцы (Скарлет Ёхансан).

Каліграфічны шэдэўр Вудзі Алэна абсалютна клясычны – як раманы ХІХ ст., нетаропкія, глыбінна-псыхалягічныя, загрувашчаныя сацыяльнаю крытыкай. Неверагодная чысьціня кадру, абэртоны пачуцьцяў, дакладнасьць і далікатнасьць. Назваць гульню Скарлет Ёхансан геніяльнай – значыць выказацца надзвычай сьціпла. Сэксапільная, знэрваваная, з суіцыдальным комплексам Мэрылін Манро – у багатых ангельскіх інтэр’ерах, дзе яна застанецца чужаніцаю.

У канфлікце Старога й Новага Сьвету пераможа Эўропа, але аўтар стужкі – амэрыканец, і эўрапейскі шэдэўр працінаюць контравэрсійныя спасылкі, якія сьведчаць пра «культурную» старасьць. Героі Вудзі Алена – гэта Раскольнікавы эпохі постмадэрну, калі канфармізм абвянчаны з кляўстрафобіяй, абгортка замяняе душу, а пакуты сумленьня выглядаюць ілюзіяй.

«Матч-пойнт» – гэта шэдэўр, але ў часы Макдоналдсаў – гэта шэдэўр толькі на адзін прагляд.

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць