Заклік да неадкладнага вызвалення і зняцця абвінавачванняў супраць праваабаронцы Алеся Бяляцкага і спынення пераследу і зневажаючага чалавечую годнасць абыходжання ў дачыненні да яго падчас яго знаходжання ў турме

Члены і партнёры Cеткі Дамоў правоў чалавека звярнуліся з лістом да Лукашэнкі і генеральнага пракурора, заклікаючы да неадкладнага вызвалення праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

У лісце гаворыцца: «Правы Алеся Бяляцкага на прыём наведвальнікаў і атрыманне харчовых перадач былі моцна абмежаваныя. Вынікам гэтых і іншых мер, прынятых супраць Бяляцкага падчас яго зняволення, з’яўляецца сур’ёзнае пагаршэнне яго здароўя. Мы хацелі б адзначыць, што апошняе пагаршэнне ўмоў утрымання Бяляцкага пад вартай адбылося адразу пасля таго, як яму споўнілася 50 гадоў. Ён атрымаў прывітанні і віншаванні ад праваабаронцаў з ўсяго свету, а таксама ад міжнароднай супольнасці, у тым ліку Камісара Еўрапейскага Саюза па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфана Фюле, усе гэтыя людзі заклікаюць да яго неадкладнага вызвалення».

Аўтары ліста заклікаюць беларускія ўлады:

— неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага, зняць усе абвінавачванні супраць яго і цалкам рэабілітаваць яго; — да моманту вызвалення забяспечыць Алесю Бяляцкаму ў поўнай ступені доступ да медыцынскай дапамогі, якая яму патрэбна, і гарантаваць, што ўмовы ўтрымання ў турме не адаб’юцца на стане яго здароўя;

— забяспечыць Алесю Бяляцкаму ў поўнай ступені права прыймаць наведвальнікаў і атрымліваць прыватную карэспандэнцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0