Андрэй Расінскі. Кадры

«Пекла»

Аўтар «На ігле» і «Неглыбокай магілы» Дэні Бойл прапануе гледачам вытворча-экзыстэнцыйную жудасную фантастыку пра аднаўленьне Сонца.

posterПекла / Сонечнае сьвятло (Sunshine)

Вялікабрытанія, 2007, каляровы, 107 хв.

Рэжысэр: Дэні Бойл

Ролі выконваюць: Кіліян Мэрфі, Роз Бірн, Кліф Кертыс, Мішэль Йеа, Крыс Эванс, Хіраюкі Санада, Трой Гэрыці, Марк Стронг

Жанр: Вытворча-экзыстэнцыйная жудасная фантастыка

Адзнака: 5 (з 10)

Сонца гіне, а разам зь ім гіне й чалавечая цывілізацыя. Каб ажывіць зорку на Сонца адпраўляецца касьмічны карабель з бомбай. Але на Мэркурыі касманаўты знаходзяць чаўнок, які адправіўся да Сонца з аналягічнаю місіяй – і зьнік 7 гадоў таму. Чаўнок спраўны, але экіпаж зь невядомых прычынаў сканаў. Цяпер – пад пагрозаю і новая экспэдыцыя…

У найменшай ступені карціна брытанца Дэні Бойла нагадвае патасныя галівудзкія «Армагедоны». Так, ёсьць місія выратаваньня, але гэтая місія – штодзённая, звыклая, працоўная. Калідоры карабля й магма сонца па-за ілюмінатарам і ў снах – гэта «Касьмічная Адысея» Кубрыка – і «Салярыс» Таркоўскага, а замкнёная прастора спараджае фобіі й экзыстэнцыйную агрэсію. Будзённы гераізм на зломе, невыносны выбар, канфлікт спачуваньня й абавязку… Кіслароду на ўсіх ня хопіць, але трэба выканаць місію – дык каго з экіпажу варта забіць? На траіх касманаўтаў – адзін скафандр – і каму выратоўвацца? «Прахадная» драма залімітнае сытуацыі.

Але гэная драма занадта рацыянальная, амаль вытворчая. З актораў вылучаецца Кіліян Мэрфі – зь якім Дэні Бойл ужо працаваў на зомбі-жахаўцы «28 днях пасьля».

А ў «Пекле» ірацыянальнасьць жанравых кашмараў занадта сьціплая.

Знойдзены чаўнок з сыгналам трывогі («Чужы», «Праз далягляд»), паабпалены й звар’яцелы камандзір карабля, трызьненьне ад сонечнага сьвятла (тэма шальных навукоўцаў, эўрапейскае містыкі й Фрэдзі Кругера)…

Фільм Дэні Бойла выкарыстоўвае ўсё – і не далучаецца ні да чаго. Такім мог быць савецкі фільм пра подзьвігі астранаўтаў, калі б у СССР здымалі касьмічныя фільмы жахаў.

Фільм дэманструецца ў кінатэатрах «Піянэр» 8-10 траўня а 17.40 і 21.20 і ў «Доме кіно» 11-13 траўня а 17.00 і 21.00.

Таксама на экране «Чалавек-павук 3».

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год1

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

Названыя авіякампаніі з найлепшым WI-FI на борце. Еўрапейская з іх толькі адна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год1

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць