Каляды для мяне, як этнічнага беларуса з-за мяжы Беларусі, зьвязаныя перадусім з падарожжам на Бацькаўшчыну, да бабуляў і дзядуляў.

Звычайнае шчасьце, даступнае савецкаму дзіцяці. Але клясычны сюжэт Гамэра — не пра нас. Праўдзівы лёс Уліса напаткаў беларусаў, якія па вайне апынуліся на далёкім Захадзе ці Ўсходзе. Большасьць эмігрантаў павярталася на Радзіму толькі ў снах. Некаторым пашанцавала праз 50 гадоў зноў убачыць родны кут.

Беларуская літаратура стварыла культ вёскі. Між тым для значнай часткі нашага народу Бацькаўшчынай ёсьць роднае мястэчка. Ужо ў XVI ст. Вялікае Княства Літоўскае зь яго 400 гарадамі і мястэчкамі было самай урбанізаванай краінаю Эўропы. Тураў, Крэва, Давыд-Гарадок, Гальшаны, Глуск, Друцак...

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Андрэй Катлярчук

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0