Што прыгатаваць з бобу? Рэцэпты салаты, супу і запяканкі
Бабы маюць выдатны смак і самі сабою, прыпраўленыя ўсяго дробкай солі і невялікай колькасцю спецый. Але пакаштаваць іх у складзе іншых страў — таксама варта. Прапануем тры выдатныя рэцэпты з гэтай гароднінай у галоўнай ролі.
13.08.2023 / 08:56
Фота: Pixabay
Боб — вельмі смачная крыніца бялку і вітамінаў, малакаларыйная і пры гэтым сытная.
Калі вам не падабаецца пах бобу падчас гатавання, дадайце ў ваду якое-небудзь пахкае зелле: базілік, пятрушку, мяту або размарын.
А вось і некалькі рэцэптаў з бобам (апошні — запяканка — дакладна нікога не пакіне абыякавым):
Салата з бобам і курыцай
- шклянка зваранага бобу
- рымская салата
- 1 курыная грудка
- 100 г памідораў чэры
- 4 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
- 1 чайная лыжка мёду
- 1 чайная лыжка чабару
- сок палоўкі цытрыны
- соль і перац
- Курыную грудку вымыць, абсушыць, пасаліць і паперчыць, вышмараваць аліўкавым алеем і абсмажыць на патэльні па 3-4 хвіліны з кожнага боку.
- У місцы змяшайце аліўкавы алей, цытрынавы сок, мёд, чабор і прыпраўце соллю і перцам.
- Адкладзіце ў халадзільнік на некалькі хвілін.
- На вялікую талерку выкладзіце салату, вараны боб, памідоры чэры, разрэзаныя напалову, і курыную грудку, нарэзаную доўгімі лустачкамі.
- Заліце салату прыгатаваным соусам.
- Падавайце з грэнкамі або запечанай бульбай.
Бабовы суп
- 1 кг зялёнага бобу (пасля варкі і ачысткі застанецца прыкладна 500-600 г)
- 2 невялікія цыбуліны
- 50 масла або 3 сталовыя лыжкі аліўкавага алею для веганскага варыянта
- 3 маладыя морквы
- 1 маладая пятрушка
- 1 малады сельдэрэй
- 1 маладая цыбуля-парэй
- 5 лаўровых лістоў
- 5 зерняў духмянага перцу
- соль і перац
- 2 пучкі кропу
- Боб варым «аль дэнтэ». Абіраем.
- Вымыйце, абярыце і нарэжце гародніну лустачкамі або кубікамі. Моркву пакінуць буйнымі кавалкамі.
- Разагрэйце ў каструлі масла і абсмажце ў ім цыбулю. Яна мае стаць глазураваная і нават злёгку карычневая.
- Дадаць гародніну і трохі абсмажыць яе з цыбуляй.
- Дадайце 1,2 л вады, лаўровы ліст і духмяны перац. Давесці да кіпення і варыць на павольным агні пад вечкам каля 15 хвілін.
- Вылавіць моркву, духмяны перац і лаўровы ліст. Дадайце ¾ бобу, астатняе пакіньце для ўпрыгожвання. Давесці да кіпення і варыць 2—3 хвіліны.
- Затым размяшайце суп.
- Прыпраўце соллю, перцам і нарэзаным кропам.
- Суп падаюць гарачым. Пасыпце свежым кропам і ўпрыгожце нарэзаным бобам і нарэзанай морквай. Аўтары рэцэпта прапануюць не змешваць моркву з іншай гароднінай, таму што тады суп займее непрывабны колер, а вось морква, даданая ў канцы, — стане прыгожым элементам на талерцы.
Запяканка з макаронай, бобам і беконам
- 350 г макароны, італьянцы для гэтай справы раяць фузілі
- 100 г вэнджанага бекону
- 300 г бобу
- 100 мл салодкай смятаны 12%
- 100 г цёртага сыру (напрыклад, грана падана, пармезану, пекарына),
- соль
- перац
- Пасту адварыць паводле інструкцыі на ўпакоўцы «аль дэнтэ».
- Бекон нарэзаць кубікамі.
- Ачысціце сырыя бабы.
- Змяшайце макарону з сырам, бобам і спецыямі ў місцы.
- Выкласці ўсю гэтую справу ў гарачатрывалы посуд, заліць вяршкамі.
- Ставім у разагрэтую да 180 градусаў духоўку і выпякаем каля 10—15 хвілін.
- Па заканчэнні гэтага часу пакрыйце запяканку рэшткамі сыру і запякайце яшчэ 10 хвілін.
Чытайце яшчэ:
Што прыгатаваць? Фаршыраваныя кабачкі — сытнае і духмянае гарачае