Тартар з запечанай гародніны — альтэрнатыва папулярнай мясной закусцы з сырога фаршу

Закуска тартар прыйшла з французскай кухні і ў арыгінале робіцца з сырога ялавічнага фаршу. Прапануем вегетарыянскую замену класічнаму тартару, для якой спатрэбяцца баклажаны, памідоры і перац. Хоць гэтая страва — з гародніны, яна атрымаецца вельмі сытнай.

12.08.2023 / 07:28

Фота: mecooks.pl

Спатрэбіцца:

Акрамя таго:

Як прыгатаваць тартар з запечаныя гародніны:

  1. Баклажан памыць, нарэзаць кубікамі, пакласці ў міску і дадаць 1 чайную лыжку солі. Перамяшайце і пакіньце на 30 хвілін. Праз 30 хвілін зліце сок (калі ёсць). Так робяць, каб баклажан не гарчыў
  2. Памідоры і перац нарэжце вялікімі кавалачкамі. Змяшайце з нарэзанымі баклажанамі, 1 чайнай лыжкай солі, аліўкавым алеем, перцам і размарынам. Перакладзіце гародніну ў гарачатрывалую форму для запякання.
  3. Накрыйце форму вечкам або алюмініевай фольгай і пастаўце ў разагрэтую да 180 градусаў Цэльсія духоўку на 40 хвілін. Праз 40 хвілін асцярожна зніміце вечка, павялічце тэмпературу да 200 градусаў і працягвайце выпякаць яшчэ 50 хвілін. Астудзіце запечаную гародніну.
  4. Астуджаную гародніну дробна нарэжце нажом. Запраўце аліўкавым алеем і лімонным сокам. Выкладзіце порцыю гародніны на талерку. У цэнтры зрабіце адтуліну, куды ўліце жаўток. Вакол гародніны раскладзіце дробна нарэзаныя аліўкі, цыбулю, пятрушку і крэкеры.

Карысна ведаць пры падрыхтоўцы агародніннага тартару:

Калі пасля запякання гародніна выдзяляе даволі шмат соку, частку гэтага соку трэба выліць.

Кансістэнцыя гародніны пасля нарэзкі не павінна нагадваць кансістэнцыю супу, наадварот, яна павінна быць дастаткова густай.

 

Больш рэцэптаў:

Рэцэпт на выхадныя. Італьянскія фрыкадэлькі з кабачкамі — арыгінальная і карысная страва

Шакшука са шпінатам: для тых, хто любіць эксперыментаваць

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак

Nashaniva.com