«Сёння мы адчуваем сябе як Заходні Берлін у часы халоднай вайны». Літва заклікала Нямеччыну паспяшацца з размяшчэннем чатырох тысяч салдат

Літва заклікала ўрад Нямеччыны паспяшацца з абяцаным размяшчэннем чатырох тысяч салдат бундэсвера на ўсходнім флангу NATO. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Літвы Ёнас Сурвіла ў інтэрв'ю газеце Welt am Sonntag, піша Reform.by са спасылкай на n-tv.

12.08.2023 / 10:46

Фота: AP Photo / Martin Meissner, file

«Цяпер мы павінны засяродзіцца на ўзгадненні амбіцыйнага і хуткага графіка поўнага разгортвання, — заявіў ён. — Літва гатовая зрабіць значныя інвестыцыі ў інфраструктуру, неабходную для размяшчэння нямецкіх войскаў».

Палітык правёў параўнанне з халоднай вайной.

«Сёння мы адчуваем сябе як Заходні Берлін у часы халоднай вайны, акружаны агрэсіўнымі суседзямі як з захаду — Калінінград, Расія, так і з усходу — Беларусь, — сказаў Сурвіла. — У той час адным са спосабаў забеспячэння бяспекі Заходняга Берліна быў размешчаны ў горадзе гарнізон памерам з брыгаду арміі ЗША — Берлінская брыгада. Сёння мы просім немцаў, як сімвалічна, так і практычна, унесці свой уклад у гарантаванне бяспекі, размясціўшы на пастаяннай аснове ў Літве баяздольную нямецкую брыгаду».

У канцы чэрвеня ўрад Нямеччыны паабяцаў размясціць у Літве брыгаду колькасцю чатыры тысячы салдат для абароны ўсходняга фланга NATO.

Чытайце таксама:

У Даўгаўпілсе, блізу беларускай мяжы, пачынаюцца вайсковыя вучэнні. Будзе шумна, але жыхароў просяць не турбавацца

Польшча ўзмоцніць мяжу з Беларуссю 10 тысячамі вайскоўцамі

Прэм'ер Літвы заявіла пра механізм закрыцця мяжы з Беларуссю

Латвія ўводзіць на беларускай мяжы ўзмоцнены рэжым 

Частка вагнераўцаў размясцілася непадалёк ад мяжы з Літвой — Наўседа

Nashaniva.com