Рыба з гароднінай, прыгатаваная на пары. Рэцэпт і сакрэты

Рыба на пары з гароднінай ідэальна падыдзе для тых, хто хоча сілкавацца здаровай ежай, не ахвяруючы пры гэтым смакам і водарам. 

28.10.2023 / 07:11

Прыгатаванае філе траскі. Фота: Alexandra Grablewski / Getty Images

Гатаванне на пары — гэта той кулінарны метад, які дапамагае захаваць натуральны смак і пажыўныя рэчывы рыбы і гародніны — у адрозненне ад смажання ці гатавання на грылі.

Яшчэ адна перавага паравога гатавання рыбы — тое, што такім шляхам вы можаце пазбегнуць дадавання ў страву празмернай колькасці масла ці алею, што звычайна толькі павялічвае колькасць калорый і дадае лішнія тлушчы.

Аднак важна выбраць той від рыбы, які будзе прыдатны для такога гатавання. Напрыклад, такая далікатная рыба, як траска, ідэальна падыходзіць, бо гатуецца хутка і раўнамерна.

Вам спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Пачніце з гародніны. Нарэжце моркву, перац, кабачок і цыбулю тонкімі палоскамі.
  2. У вялікай патэльні на сярэднім агні нагрэйце 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею. Дадайце здробнены часнык і абсмажвайце 1-2 хвіліны да з'яўлення водару.
  3. Дадайце на патэльню нарэзаную гародніну і абсмажвайце 5-7 хвілін, пакуль яна не пачне рабіцца мяккай.
  4. Дадайце ў патэльню 1/2 шклянкі белага віна і дайце пакіпець 2—3 хвіліны, пакуль вадкасць не паменшыцца ўдвая.
  5. Пакуль гародніна гатуецца, падрыхтуйце рыбу. Прамыйце філе пад халоднай вадой і абсушыце папяровым ручніком. Прыпраўце рыбу соллю і перцам па смаку.
  6. Пакладзіце прапраўленую рыбу на патэльню зверху над гароднінай. Накрыйце патэльню вечкам і дайце рыбе прапарыцца 8—10 хвілін да поўнай гатоўнасці.
  7. Падавайце прыгатаваную рыбу і гародніну гарачымі. Можна ўпрыгожаць іх свежай зелянінай, напрыклад пятрушкай.

А вось яшчэ адзін рэцэпт рыбы на пары для шчаслівых уладальнікаў параваркі:

Як гатаваць:

  1. Змясціце параварку ў вялікую каструлю. Дадайце дастаткова вады, каб яна была крыху ніжэй за параварку. Давядзіце ваду да кіпення.
  2. Дадайце брокалі і кабачок і грэйце на пару пад вечкам да гатоўнасці, каля 7 хвілін. Перакладзіце ў міску, запраўце ¼ чайнай лыжкі солі і накрыйце вечкам.
  3. Пры неабходнасці дадайце ў каструлю яшчэ вады. Закіпяціце. Прыпраўце палтус ½ чайнай лыжкі солі і ¼ чайнай лыжкі перцу.
  4. Пакладзіце рыбу ў параварку, накрыйце вечкам і гатуйце, пакуль яна не пачне злёгку распластоўвацца і не стане аднолькавага колеру, каля 7 хвілін.
  5. Паліце палтус і гародніну алеем. Пасыпце зелянінай (калі вам падабаецца) і падавайце з палоўкамі лімона.

Чытайце таксама:

Якую рыбу выбраць?

Чаму чырвоная рыба ад «Санта Брэмар» часам бледна-ружовая

Што рабіць, калі дома з'явіўся пах рыбы, але вы не гатавалі нядаўна рыбных страў

Рэцэпт на выхадныя. Сібас у корачцы з эстрагону — лёгкая і карысная вячэра

Nashaniva.com