Здароўе22

Ці праўда, што чырвонае віно карыснае? Медык аспрэчвае

Чырвонаму віну ўдалося тое, чаго іншым алкагольным напоям не ўдавалася, — стварыць сабе рэпутацыю «карыснага» напою. Аляксей Вадавозаў, таксіколаг і тэрапеўт вышэйшай катэгорыі, тлумачыць, што тут далёка не ўсё адназначна.

Фота: pxhere.com

Пра чырвонае віно можна пачуць, што яно абараняе ад радыяцыі, прафілактуе сардэчна-сасудзістыя хваробы, паляпшае стан костак, нават працу органаў слыху і г. д.

Вадавозаў тлумачыць, чаму гэта піяр вытворцаў і жаданне спажыўцоў верыць гэтаму. Найперш таму, што немагчыма правесці адэкватныя даследаванні з гэтай нагоды.

«Мы не можам, па цалкам зразумелых прычынах, праводзіць лангіцюдныя (доўгія па часе — НН) даследаванні, хаця б на працягу паўгода, года або паўтара года. Мы не можам зрабіць эксперыментальную групу, якую будзем мэтанакіравана паіць, проста таму, што можа ўзнікнуць залежнасць. Гэта адказнасць такая, што ні адзін этычны камітэт такое не дазволіць», — кажа ён.

Нядаўна ў Злучаных Штатах усё-такі наважыліся на такое інтэрвенцыйнае даследаванне (калі людзі падвяргаюцца ўмяшанню, напрыклад, прыёмам прэпарату для яго ацэнкі). Там вырашылі: старанна адбяром людзей, будзем сачыць за тым, каб у іх не было рызык, і іншае.

«І людзі, якім гэтыя грошы паабяцалі, яны пабеглі ў прамысловасць з прапановай, што, хлопцы, нам тут дадуць грошы, давайце вы нам таксама грошай падкінеце, і мы дакажам, што віно карыснае. Таму завязалі з гэтай гісторыяй».

Таму навукоўцы вымушаныя абапірацца на даныя назіральных даследаванняў. Людзей адбіраюць, глядзяць, як яны спажываюць спіртное і як гэта ўплывае на іх жыццё. І тут свае праблемы.

Людзі заніжаюць колькасць выпітага, каб выглядаць лепш. А таксама — проста не памятаюць, колькі яны выпілі.

«Доўгі час пыталіся, скажам, пра пяць апошніх гадоў. І чалавек шчыра адказваў, што цяпер ён не п'е зусім. Але перад гэтым ён 20 гадоў гуляў у «прафесіяналах». Атрымліваецца, у яго ўжо змены ў арганізме, звязаныя з алкаголем. А ўсе кажуць, глядзіце, чалавек не п'е, а яму дрэнна, значыць, трэба піць. «Памылку непітушчых» (памылка пры зборы статыстыкі, калі, напрыклад у катэгорыю «зусім непітушчых» запісвалі тых, каму проста нельга гэтага рабіць — НН) «разматалі» толькі ў XXI стагоддзі», — распавядае ён пра складанасці даследаванняў.

Паводле слоў таксіколага, на ролю стваральніка пратэктыўнага эфекту чырвонага віна спрабавалі выцягнуць рэсвератрол (прыродны антыаксідант і антымікробнае рэчыва, якое, напрыклад, ёсць у лупіне чырвонага вінаграду).

«Сёння мы можам канстатаваць, што антыаксідантная гіпотэза правалілася цалкам. Нам не трэба пастаўляць антыаксіданты звонку, нам дастаткова таго, што ўнутры. А калі мы дадаём звонку, то толькі горш».

Да таго ж даследаванні такія аказваюцца скампраметаванымі. Грошы — істотная рэч.

«Высветлілася, што адзін з самых вядомых даследчыкаў рэсвератролу падцягваў вынікі да патрэбных яму, таму што рэсвератрол прадаваўся як біядабаўка, якая абараняе сэрца, і з ім звязвалі ў тым ліку эфекты чырвонага віна», — распавядае Вадавозаў.

Ён кажа, што пратэктыўны эфект невялікіх доз, па даследаваннях, падобна, сапраўды назіраецца ў спажыўцоў у пэўным узроставым прамежку — ад 40 да 60 гадоў.

Але тое, што гэты невялікі эфект выяўляецца, не азначае, што трэба пачынаць піць.

Таму што станоўчыя эфекты ад алкаголю, нават калі яны ёсць, не перакрываюць негатыўныя.

«Можа, нейкі невялікі станоўчы эфект ёсць, але мы дакладна ведаем, што павялічваецца рызыка развіцця алкагольнай тлушчавай хваробы печані, анказахворванняў і яшчэ куча таго, што звязана з алкаголем. Мы дакладна ведаем, што гэтыя захворванні з ім звязаныя. Таму казаць пра тое, што трэба піць для здароўя, з сучаснага пункту гледжання, нельга», — кажа ён.

Чытайце таксама:

З якім фруктам трэба быць асцярожным, калі прымаеш лекі. Гэта рэальна можа быць пытаннем жыцця

«У Еўропе ледзь не ад усяго прапісваюць парацэтамол». Чаму гэта правільна і як зразумець, што пара да доктара

Калі вы зможаце прайсці гэты 10-секундны тэст, ёсць шанец, што вы перажывяце сваіх аднагодкаў 

Каментары2

  • Вадя
    25.11.2022
    Так, что с красным вином? Отрава, яд?
  • Нина
    26.11.2022
    Не вредно качественное натуральное (не крепленое) виноградное вино, хоть красное, хоть белое, все равно, если не злоупотреблять им. Алкоголики, как известно, потребляют совершенно другое и в других количествах.

Чаму хобіты жывуць у беларускіх вёсках, а эльфы гавораць старабеларускай. Перакладчык «Валадара Пярсцёнкаў» адказвае на ўсе пытанні

Чаму хобіты жывуць у беларускіх вёсках, а эльфы гавораць старабеларускай. Перакладчык «Валадара Пярсцёнкаў» адказвае на ўсе пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Доктару Рандарэнку, моцна збітаму пры затрыманні, далі 4 гады калоніі

«Не адпавядае вобразу манаха». РПЦ адставіла мітрапаліта, які трапіў у сэксуальны скандал5

У Мінску 9-бальныя заторы, аўтобусы ідуць са спазненнем у 30 хвілін

Бортправаднік, які выжыў пасля падзення азербайджанскага самалёта ў Казахстане, расказаў, як усё выглядала знутры5

Мінчук прымацаваў да жырандолі мабільнік, каб здымаць амаральныя паводзіны былой жонкі12

Расійскага спевака Шарлота асудзілі на 5,5 гадоў калоніі

У Баку адмовіліся прымаць дапамогу ад Чачні пасля ўдару ракетай па самалёце2

Аршанскага святара, які вазіў дзяцей на расійскія вайсковыя зборы, будуць судзіць за парнаграфію10

Кіраўніка кантрольнага ўпраўлення Міністэрства па падатках і зборах злавілі на атрыманні хабараў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму хобіты жывуць у беларускіх вёсках, а эльфы гавораць старабеларускай. Перакладчык «Валадара Пярсцёнкаў» адказвае на ўсе пытанні

Чаму хобіты жывуць у беларускіх вёсках, а эльфы гавораць старабеларускай. Перакладчык «Валадара Пярсцёнкаў» адказвае на ўсе пытанні

Галоўнае
Усе навіны →