МАК гатовы атрымаць ад Кіева звесткі аб беларусах, што падтрымліваюць расійскае ўварванне ва Украіну
МАК 8 снежня абвясціў пра допуск расійскіх і беларускіх атлетаў на гульні ў Парыжы ў індывідуальным нейтральным статусе пры выкананні шэрагу крытэраў.
16.12.2023 / 15:25
Фота: Michel Euler / AP
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) выказаў гатоўнасць працаваць з Украінай адносна інфармацыі аб расійскіх і беларускіх спартоўцах, якія падтрымліваюць поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну, заявіў былы кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны Сяргей Бубка.
МАК 8 снежня абвясціў пра допуск расійскіх і беларускіх атлетаў на гульні ў Парыжы ў індывідуальным нейтральным статусе пры выкананні шэрагу крытэраў.
Згодна з рашэннем выканкама, нейтральныя спартсмены і іх персанал павінны ўстрымлівацца ад любой дзейнасці, звязанай з нацыянальным сцягам, гімнам, эмблемай або любым іншым сімвалам Расіі і Беларусі, а таксама ад падтрымкі ўварвання.
«Сёння ў МАК абмеркавалі пытанне, што яны гатовыя працаваць з намі і атрымліваць усю інфармацыю, якую мы маем па маніторынгу. Я лічу, што гэта вельмі станоўча, яны адкрытыя і гатовыя працаваць з намі», — сказаў Сяргей Бубка, які выступіў на пасяджэнні Генеральнай асамблеі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны.
Чытайце таксама:
МАК дапусціў беларускіх і расійскіх спартоўцаў да Алімпіяды-2024
Лёгкаатлетаў з Беларусі і Расіі на Алімпіядзе не будзе — прэзідэнт World Athletics
Хто ад Беларусі ўжо адабраўся на Алімпіяду-2024, а хто яшчэ можа паехаць