Спорт22

Назвалі імёны беларусаў, якія могуць паехаць на Алімпіяду

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі паведаміў, хто і ў якіх відах спорту будзе прадстаўляць краіну на летняй Алімпіядзе ў Парыжы ў наступным годзе. Усяго такіх налічылі чатыры чалавекі, хоць раней Міжнародны алімпійскі камітэт казаў пра пяць.

Ванэса Каладзінская — адна з чатырох спартоўцаў, якія могуць паехаць на Алімпіяду

Дзве алімпійскія ліцэнзіі ў верасні 2023 года атрымалі прадстаўніца жаночай барацьбы Ванэса Каладзінская і грэка-рымскі барэц Абубакар Хаслаханаў, якія занялі, адпаведна, другое і пятае месцы на чэмпіянаце свету ў Белградзе.

Таксама на Алімпійскія Гульні 2024 года могуць паехаць плыўчыха Настасся Шкурдай, якая заваявала срэбра на этапе Кубка свету ў Будапешце, і прадстаўнік акадэмічнага веславання Яўген Залаты, які здабыў пуцёўку ў Парыж на чэмпіянаце свету ў Сербіі.

Раней Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў, што ліцэнзіі для ўдзелу ў Алімпіядзе атрымалі пяцёра беларускіх спартоўцаў, аднак іх імёнаў ён не называў.

XXXIII Алімпійскія гульні запланавана правесці ў Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года.

Каментары2

  • Спадар
    14.12.2023
    "беларуския спартоуцы"....идуць услед руzzкаму караблю!
  • Вольга
    15.12.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць