Гарадзенец пасля вяртання ў Беларусь атрымаў пяць крымінальных спраў і стаў «тэрарыстам»
Кірыла Крошкіна судзяць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сярод абвінавачанняў — ахвяраванні ды «распальванне варожасці».
17.01.2024 / 18:31
Кірыл Крошкін. Фота з Linkedin
Кірылу Крошкіну 46 гадоў. Родам з Віцебска, вучыўся ў Гомелі, але апошнім часам жыў у Гродна. Па прафесіі – інжынер, апошнім часам працаваў сістэмным адміністратарам у кампаніі Whitebird. Мяркуючы па сацсетках, жыў у Варшаве.
Таксама мужчына — радыёаматар. Уваходзіць у Беларускую федэрацыю радыёаматараў і радыёспартоўцаў.
Невядома, калі менавіта ён вярнуўся ў Беларусь, але на май 2023 мужчына ўжо быў за кратамі.
Два дні таму над ім пачаўся суд. Вінавацяць яго па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: распальванне варожасці (ч. 1 і ч. 3 арт. 130), фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361), удзел у пратэстах (ч. 1 арт. 342), абраза Лукашэнкі і абраза прадстаўніка ўлады (арт. 368 і 369). Па самых сур'ёзных артыкулах яму пагражае да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі.
Кірыла Крошкіна ўключылі ў спіс «тэрарыстаў».
Чытайце таксама:
67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы