Фрыдман назваў чалавека з апазіцыі, з якім Лукашэнка мог бы гаварыць. Гэта Пазняк

«Яшчэ з 90-х Лукашэнка разглядае яго як прынцыповага ворага, з якім можна было весці дыскусію».

20.06.2024 / 00:17

Зянон Пазняк. Фота: «Наша Ніва»

У новым выпуску ТОКу гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман адказаў на пытанне, ці ёсць у апазіцыі нехта, з кім Лукашэнка патэнцыйна мог бы гаварыць.

«Калі сітуацыя пагоршыцца, то ён вымушаны будзе з кімсьці размаўляць. (…) Калі зразумее, што Захад гэтага патрабуе і шлях да паляпшэння з ім адносін ідзе праз перамовы з кімсьці з беларускіх дэмакратычных сілаў», — прагназуе аналітык і заўважае, што цяпер такой патрэбы ў Лукашэнкі няма.

Пры гэтым роўным сабе з боку апазіцыі, на погляд Фрыдмана, Лукашэнка нікога не лічыць. Але ёсць чалавек, з якім ён можа, у пэўным сэнсе настальгічна, паразмаўляць. Гэта Зянон Пазняк.

«У іх агульнае мінулае, яны былі дэпутатамі. Я думаю, што гэта невыпадкова, што Лукашэнка нават павіншаваў Пазняка. Яго ён разглядае як прынцыповага ворага яшчэ з 90-х, з якім можна было нейкую дыскусію (магчыма, завочна) весці. Усе астатнія, хто цяпер прысутнічаюць у апазіцыйным полі, для яго ворагі і здраднікі, якія выразна стаяць куды ніжэй за яго».

Перамагчы Лукашэнку, на погляд Фрыдмана, мог бы народны кандыдат. Але для гэтага павінны былі б быць свабодныя выбары, якія цяперашняя ўлада не дапусціць.

Глядзіце цалкам:

Ці рыхтуе Лукашэнка пераемнікам Колю?

Чаму Лукашэнка папракаў сваіх прапагандыстаў за тэму Украіны?

«Я не этнічны беларус, але з беларускасцю ніколі не парываў». Моўнае пытанне Аляксандра Фрыдмана

Nashaniva.com