Абвешчаны збор для праваабаронцы і актывіста Алеся Рамановіча, які ўцёк ад пераследу ў Беларусі

Алесь уваходзіў у Партую БНФ, на выбарных кампаніях быў у розных ролях: як назіральнік, сябра участковай камісіі, кандыдат у дэпутаты розных узроўняў.

22.06.2024 / 15:07

Пасля 2020 года наведваў судовыя пасяджэнні па палітычных працэсах і падтрымліваў людзей аж да апошняга затрымання ў сакавіку.

«У сакавіку 2024 года раніцай, выламаўшы дзверы ў хаце, да мяне ўварваліся супрацоўнікі ГУБАЗіК з сілавікамі «Шторму». Яны выцягнулі мяне з ложка, катавалі, білі, выломвалі рукі за спінай — усё таму, што напярэдадні была заведзеная чарговая крымінальная справа супраць праваабарончага цэнтру «Вясна», і сілавікі шукалі сувязь паміж мной і «Вясной», каб прыцягнуць мяне па гэтай справе. Аднак дабіцца прызнання ці выявіць нейкія сувязі з арганізацыяй яны не змаглі, таму мне прызначылі дату суда і адпусцілі дадому»

Пры дапамозе «Байсол» Алесь змог з'ехаць з Беларусі.

Падтрымаць праз «Байсол» (ні ў якім разе не ахвяруйце, калі вы ў Беларусі, або збіраецеся туды вяртацца)

«Адна з самых складаных эвакуацый апошняга часу». З Беларусі выехаў праваабаронца Аляксандр Рамановіч

«ГУБАЗіК павёз мяне ў свае кабінеты, а там — прапагандыст АНТ». Гісторыя пінскага праваабаронцы 

«На іконцы быў нейкі зялёны чорцік». Беларус распавёў, як знайшоў шпіёнскую праграму на тэлефоне 

Каго затрымліваюць пасля праверкі тэлефона на мяжы? Назіранні з ізалятара 

Nashaniva.com