Немца Крыгера прысудзілі да смерці за кастрычніцкі выбух у Азярышчы?

Прапагандыстка Людміла Гладкая надрукавала ў тэлеграме новы пост, прысвечаны працэсу, на якім асудзілі да смяротнага пакарання грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера. Канкрэтыкі мала і ў ім, але па ўскосных згадках можна прынамсі здагадвацца, у здзяйсненні якога «тэракта» ён мог абвінавачвацца. 

22.07.2024 / 17:16

Карта: Motolko.help

Гладкая цытуе нейкую пажылую жанчыну, якая прысутнічала на судзе ў якасці пацярпелай: 

«Я спала, прачнулася ад выбуху, які быў вельмі жудасны… Было страшна, падумала, што нешта страшнае здарылася… Нават падумала — можа вайна…».

Жанчына, паводле слоў Гладкай, у момант свайго сну «знаходзілася ў лазні за жалезнымі дзвярыма, якія перакасіла, і яны больш не зачыняліся». Гэта, як сцвярджае прапагандыстка, сведчыць пра вялізную сілу выбуху.

Таксама Гладкая згадвае пра «паказанні дзясяткаў сведак, пацярпелых, жыхароў найбліжэйшых да месца выбуху вуліц, людзей, якія былі на чыгуначнай станцыі ў момант і пасля выбуху», а таксама пра «апытанні службоўцаў вайсковай часці».

Усё пералічанае разам з храналагічным супадзеннем дазваляе выказваць версію, што Крыгеру інкрымінавалі арганізацыю выбуху на чыгуначнай станцыі Азярышча пад Мінскам. Гэты выбух прагучаў каля 23-й гадзіны 5 кастрычніка 2023 года. 

Азярышча — галоўная станцыя для пагрузкі вайсковай тэхнікі ў Мінску. Там грузяцца і беларускія, і расійскія войскі. Побач з ёю размешчаныя 120-я брыгада, 127-я брыгада сувязі, 56-ты полк сувязі.

Супольнасць беларускіх чыгуначніках тады высветліла, што выбух на станцыі Азярышча адбыўся паміж 4 і 6 каляінамі (бліжэй да высокіх грузавых платформаў). Магутнасць выбуху ацэньвалася як даволі высокая. Тым не менш, адзначалася, што

асабліва сур'ёзных пашкоджанняў інфраструктуры (пуцей і іншых збудаванняў ды прылад) не адбылося. Наступствы выбуху не пацягнулі за сабой затрымак цягнікоў і перапынкаў у руху, паколькі 1 і 2 галоўныя каляіны не былі пашкоджаныя. Неабходнасць у аднаўленчых і значных рамонтных працах адсутнічае.

Кіраўнік «Байпола» Аляксандр Азараў тады выказваў версію, што сабраныя яго арганізацыяй даныя дазваляюць зрабіць выснову, нібыта на станцыі Азярышча КДБ правяраў боегатоўнасць і рэагаванне на надзвычайную сітуацыю МУС і спецслужбаў.

Магутнасць выбуху на станцыі Азярышча даволі высокая, але асаблівых пашкоджанняў няма — Супольнасць чыгуначнікаў

Таямнічы выбух у Азярышчы. «Байпол» прапанаваў сваю версію здарэння на станцыі пагрузкі вайсковай тэхнікі

На станцыях у Мінску і вакол Мінска ходзяць узброеныя патрулі міліцыянтаў

У Гомелі шукаюць траіх мужчын. Падобна, што гэта звязана з выбухамі пад Мінскам

На станцыі Азярышча падарвалі пуці — Супольнасць чыгуначнікаў

Ноччу ў раёне Калодзішчаў адбыўся выбух — Motolkohelp

Nashaniva.com