Памятаеце беларуса, які падчас экстрадыцыі перакрыў мост на мяжы? Яго ўсё ж пасадзілі на суткі
У чэрвені шмат шуму нарабіла гісторыя Дзмітрыя Смактуновіча. У чэрвені беларуса дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь, але ён не хацеў вяртацца на радзіму і доўга стаяў на мосце паміж дзвюма краінамі. Пасля таго, як наважыўся ўсё ж такі пераехаць у Беларусь, ён даў каментарый дзяржаўным СМІ і даехаў да роднага Бабруйска. Што з ім стала пасля, даведаўся Most.
24.07.2024 / 18:57
Дзмітрый Смактуновіч. Скрыншот з відэа
Жонка Дзмітрыя Наталля расказала выданню, што муж у Беларусі паспеў адседзець трое сутак за лайк пад відэа, які ён паставіў у 2021 годзе.
«Першапачаткова да яго не было прэтэнзій, але забралі цалкам новы тэлефон — і далі трое сутак у КПЗ».
Пасля, аднак, жыццё ў яго ўсё ж, па словах жонкі, больш-менш наладзілася:
«Выйшаў, уладкаваўся на працу кіроўцам маршрутнага таксі, ездзіць маршрутам Бабруйск-Мінск. Думаю, што не больш за 1500 беларускіх рублёў атрымлівае. Абяцаў з першага заробку адправіць нам грошы».
Пасля дэпартацыі Дзмітрый падаў апеляцыю ў амбасаду Польшчы ў Беларусі. Больш за месяц ён чакае адказу.
«Мы з дзецьмі жывем у Беластоку, жывыя-здаровыя. Старэйшая дачка паступіла ў тэхнікум. Складана без мужа, усё на мне. І дзеці, і праца, і дом. Мы падтрымліваем сувязь з Дзмітрыем штодня, ён не змірыўся з гэтай сітуацыяй і хоча ўз'яднацца з сям'ёй», — кажа жонка.
Праўда, дапускае, што яна не ўсё ведае:
«Магчыма, ён не да канца шчыры са мной. Можа, ён нешта недагаворвае, каб я не перажывала лішні раз, бо ў мяне ёсць праблемы з сэрцам».
«Пакуль усё ціха». Жонка Дзмітрыя Смактуновіча расказала, што цяпер з яе мужам
Стала вядома, на колькі год дэпартаванаму з Польшчы беларусу забаранілі ўезд у ЕС
Дэпартаваны з Польшчы Дзмітрый Смактуновіч выступіў па тэлебачанні
Дэпартаваны з Польшчы беларус перайшоў на тэрыторыю РБ. Рух у памежным пункце Тарэспаль аднавіўся
Беларуса, якога дэпартуюць з Польшчы, раней судзілі за перавозку нелегальных мігрантаў
Польскія памежнікі ў пункце пропуску Тарэспаль перакрылі рух у абодва бакі
З Польшчы дэпартуюць беларуса, які не хоча на радзіму. Ён на нейтральнай паласе пад Брэстам