Дэпартаваны з Польшчы беларус перайшоў на тэрыторыю РБ. Рух у памежным пункце Тарэспаль аднавіўся
Беларус Дзмітрый Смактуновіч перайшоў на беларускую тэрыторыю. У памежных чатах напісалі, што рух на мяжы адноўлены.
Беларус Дзмітрый Смактуновіч перайшоў на беларускую тэрыторыю. Цяпер ён праходзіць мытны кантроль. Пра гэта «Медыязоне» распавяла яго жонка.
Беларуса Дзмітрыя Смактуновіча 11 чэрвеня выправадзілі з Польшчы за парушэнне правілаў знаходжання ў Еўрасаюзе.
Як жонка Наталля распавяла журналістам, у красавіку 2023 года Дзмітрыя затрымлівалі за перавозку мігрантаў, якія нелегальна ўязджаюць у Польшчу з беларускага боку. Тады ён супрацоўнічаў са следствам, дзякуючы яго дзеянням удалося выйсці на іншых удзельнікаў канала перавозкі. Яго судзімасць пагашаная.
Як сцвярджае Наталля, мужчыну нельга ў Беларусь праз палітычны складнік: паводле яе слоў, Зміцер актыўна каментаваў падзеі 2020 года ў сацсетках. Да яго маці прыходзілі людзі, якія цікавіліся мужчынам. А потым з ім звязаліся знаёмыя «з органаў» і рэкамендавалі па магчымасці не прыязджаць у Беларусь, таму што на яго ёсць нейкія матэрыялы.
Кіроўцы аўтобусаў сказалі Зміцеру, што на беларускім баку яго ўжо чакаюць супрацоўнікі КДБ.
Спрабуючы выціснуць беларуса на тэрыторыю РБ, польскія памежнікі спынілі рух на памежным пункце ў Тарэспалі ў абодва бакі.
Цяпер рух аднавіўся.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Задерживали поляки данного гражданина за перевозку в Польше нелегальных мигрантов год назад.
Ещё тогда надо было под ср*ку ногой !