Польскія памежнікі ў пункце пропуску Тарэспаль перакрылі рух у абодва бакі
На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску Брэст (сумежны польскі — Тарэспаль) ускладнены рух транспарту ў абодвух напрамка, піша Дзяржаўны памежны камітэт.

Паводле інфармацыі ДПК, польскія памежнікі не прапускаюць грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і спрабуюць у прымусовым парадку выправадзіць яго са свайго боку на беларускую тэрыторыю.
Мужчына застаецца на тэрыторыі Польшчы. Цяпер польскі бок прыпыніў рух транспартных сродкаў у абодвух напрамках.
Гутарка ідзе пра беларуса Дзмітрыя Смактуновіча, якога 11 чэрвеня выправадзілі з Польшчы за парушэнне правілаў знаходжання ў Еўрасаюзе: яго ДНЖ у Літве анулявалі. Цяпер мужчына знаходзіцца на нейтральнай зоне.
Чытайце па тэме:
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары