Мінскую вуліцу Карла Маркса закрыюць для транспарту амаль на месяц
На вуліцы Карла Маркса ў самым цэнтры Мінска ў жніўні будуць рэканструяваць цеплавыя сеткі. Рух транспарту ў сувязі з гэтым абмяжуюць, паведамляе «Мінскэнерга».
29.07.2024 / 20:37
Гаворка ідзе пра ўчастак на вуліцы Карла Маркса ад скрыжавання з вуліцай Леніна да скрыжавання з вуліцай Энгельса. Работы будуць весці з 1 па 30 жніўня.
Кіроўцаў просяць планаваць маршруты, улічваючы гэтую інфармацыю.
На гэтым тыдні закрыюць на рамонт самы доўгі ў краіне пешаходны мост
У Гомелі выставілі на продаж карабель-гатэль з усімі выгодамі
У Беларусі будуць будаваць менш новых дарог