Грамадства11

У Гомелі выставілі на продаж карабель-гатэль з усімі выгодамі

Гэты плывучы гатэль (па-навуковаму дэбаркадар) добра вядомы ўсім жыхарам Гомеля: атмасфернае судна прышвартаванае ў «акваторыі» санаторыя «Прыдняпроўскі». Два паверхі, некалькі дзясяткаў нумароў, адкрытыя палубы, неверагодная прырода вакол. Але цяпер гаспадар вырашыў яго прадаць, піша «Анлайнер».

Фота: Анлайнер

«Змяніліся жыццёвыя абставіны, таму вырашыў прадаць горача любімы мною дэбаркадар,— тлумачыць сваё рашэнне прадпрымальнік. — Зрэшты, са здзелкай не спяшаюся, таму аддаваць яго за бесцань не буду: калі не прадасца ў гэтым годзе, нічога страшнага — працягну свой бізнэс і паспрабую ў наступным. Балазе, усе працэсы адладжаныя і настроеныя».

Пры гэтым стары гаспадар гатовы інфармацыйна і тэхнічна падтрымаць новага ўласніка. А таксама аддаць яму ў дадатак усе сацсеткі: у інстаграме ў яго амаль 20 000 падпісчыкаў, ёсць і свой сайт.

«Тэрміновага рамонту судна не патрабуе, з ім усё ў парадку. Я перыядычна нешта падпраўляю, але гэта, хутчэй, з любові да мастацтва, чым дзеля вострай неабходнасці. Мне хочацца, каб усё было прыгожа, дыхтоўна, але ў той жа час каб захоўваўся гістарычны дух», — гаворыць гаспадар карабля.

Паводле яго, толькі за мінулы тыдзень на караблі адпачылі чалавек з 250 (гэта з улікам таго, што цяпер у працы толькі 20 нумароў на другім паверсе). На наступным — штодня будзе адпачываць 34-35 чалавек. Цяперашні сезон вельмі добры.

Пры жаданні дэбаркадар можна перапрафіляваць і пад нешта іншае, на 300 «квадратаў» можна ўвасабляць любыя ідэі. Камунікацыі на судне цэнтральныя, вада прыходзіць і сыходзіць праз санаторый, праблемы толькі з зімовым ацяпленнем. Але на гэты выпадак побач з караблём абсталяваны жылы домік-кантэйнер.

За свой карабель гамяльчук разлічвае атрымаць $190 000 па курсе.

Каментары1

  • Лоль!
    10.11.2024
    Получил за бесценок, подмазал белой краской и заломил 190 т. зелени? Так не бывает. Дебаркадер времен союза прогнил и проржавел. А эти кровати со временем моей пионерской молодости вызывают легкий шок. Вррррр! Удачи с поиском дурней

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў58

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Сочы ўжо шосты месяц шукаюць зніклую беларуску1

Пракоп'еў: Бабарыка не выканае сваёй місіі, калі не аб'яднаецца з Ціханоўскім, чые стрымы маюць вялікую грамадскую карысць72

У Мінску строяць планы, як заахвоціць аўтамабілістаў карыстацца метро2

Украіна ўпершыню ў гісторыі збіла ў баі рэактыўны дрон пры дапамозе лазера15

Польшча прапанавала НАТА пачаць збіваць расійскія ракеты над тэрыторыяй Украіны4

Расіяне паставілі ў Гомелі помнік былому ўладальніку горада — але пакуль не той, які анансаваўся14

Колькасць новых выпадкаў ВІЧ у Беларусі змяншаецца, а прагнозы на будучыню пазітыўныя1

Аўтар бестселераў №1 па версіі The New York Times выдаў новы раман. І ён ужо ёсць па-беларуску4

Былы дырэктар Магілёўскага музея прапанаваў новы варыянт герба Магілёва, без «Пагоні» ФОТА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў58

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць