Яшчэ адзін пасол заходняй краіны завяршае сваю місію ў Беларусі

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Жаклін Перкінс сустрэлася са старшынёй Пастаяннай камісіі верхняй палаты па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі, экс-кіраўніком МЗС Сяргеем Алейнікам з нагоды заканчэння сваёй дыпламатычнай місіі ў Беларусі, паведаміла прэс-служба Савета Рэспублікі.

15.08.2024 / 22:43

Фота: t.me/sovrep

Паводле афіцыйнага паведамлення, «бакі абмяняліся думкамі пра стан і перспектывы беларуска-брытанскіх адносін».

Таксама падчас сустрэчы нібыта «была акцэнтаваная ўвага на неабходнасць дээскалацыі адносін, пераасэнсавання працэсаў, якія адбываюцца, і аднаўлення ўзаемапаважлівага дыялогу».

Фота: t.me/sovrep

Жаклін Перкінс была прызначаныя амбасадаркай Вялікабрытаніі ў Беларусі ў 2019 годзе, яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Пасля відавочнай фальсіфікацыі вынікаў выбараў і гвалтоўнага задушэння рэжымам мірных пратэстаў заходнія дыпламаты, з вельмі нешматлікімі выключэннямі, адмаўляюцца ўручаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку. Таму пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў амбасадара, прызначанага яшчэ да тых падзей, узровень прадстаўніцтва звычайна змяншаецца да часовага паверанага ў справах. Відаць, гэтага трэба чакаць і ў брытанскім выпадку. 

Ягораў патлумачыў, як ён уяўляе вяртанне паслоў у Беларусь у абмен на палітвязняў

Ягораў прапануе прызнаць легітымнасць Лукашэнкі, калі гэта дазволіць вызваліць палітвязняў

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка

Дэмсілы зладзілі прыём у Празе з нагоды 9 жніўня. Быў незвычайны госць — дыпламат саюзнай Лукашэнку краіны

Nashaniva.com