Грамадства33

Дэмсілы зладзілі прыём у Празе з нагоды 9 жніўня. Быў незвычайны госць — дыпламат саюзнай Лукашэнку краіны

Падрабязнасці даведаўся карэспандэнт «Нашай Нівы», які таксама быў на прыёме.

Прыём беларускіх дэмсілаў з нагоды гадавіны выбараў 9 жніўня ў Празе. Фота прадастаўлена «Нашай Ніве» Офісам дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе

Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе арганізаваў прыём з нагоды чацвёртай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, куды запрасілі беларускіх актывістаў, грамадскіх дзеячаў, былых палітвязняў, а таксама чэшскіх чыноўнікаў і дыпламатаў розных краін.

Сярод замежных дыпламатаў і паслоў, якія наведалі прыём, аказаўся і прадстаўнік Арменіі — другі сакратар пасольства Арменіі ў Чэшскай рэспубліцы Арам Карамян.

Падобнага афіцыйнага ўдзелу армянскага боку ў мерапрыемствах, арганізаваных беларускімі дэмакратычнымі сіламі ў Чэхіі, раней не было, адзначыла «Нашай Ніве» арганізатарка прыёму і кіраўніца Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе Крысціна Шыянок.

Ва ўступнай частцы прыёму Шыянок нагадала ўсім прысутным пра цяжкі лёс беларускіх палітвязняў і грамадства ў цэлым і падкрэсліла неабходнасць больш шчыльнага супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў з іх партнёрамі і саюзнікамі.

«Я хачу падзякаваць усім нашым сябрам і палітычным саюзнікам за іх падтрымку на працягу ўсіх гэтых гадоў. Я рада бачыць тут прадстаўнікоў Арменіі, Францыі, Германіі, Ізраіля, Літвы, Польшчы і іншых. Асабліва хачу падзякаваць пасольству ЗША, якое дапамагло нам арганізаваць у маі гэтага года самы буйны кангрэс па беларускіх палітвязнях.

Я лічу, што чым больш мы ўсе будзем супрацоўнічаць, тым менш у Расіі будзе шанцаў навязаць таталітарнае кіраванне суседнім дзяржавам і тым бяспечнейшай будзе Еўропа ў будучыні», — заявіла арганізатарка прыёму Крысціна Шыянок.

Усе прысутныя глядзелі зварот Святланы Ціханоўскай, спецыяльна запісаны для гасцей прыёму.

Арам Карамян, другі сакратар пасольства Арменіі ў Чэшскай рэспубліцы, і Крысціна Шыянок, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай у Чэхіі і кіраўніца Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе. Фота прадастаўлена «Нашай Ніве» Офісам дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Нехтатам R
    10.08.2024
    9 жніўня 2020 - трагічная дата ў беларускай гісторыі, нароўні з рэферэндумам 14 траўня 1994. Народ у чарговы раз адмовіўся ад беларускасці, пайшоўшы за адкрыта прарасейскімі кандыдатамі. Гэтую падзею ідэалагічна трэба інтэграваць у агульнае трыццацігадовае змаганне з дыктатурай 1994-2024, а не выдзяляць і не адзначаць асобна. І сама па сабе нагода для адзначэння так сабе - паразу і разгром імкнуцца забыць. Святкаваць і адзначаць трэба перамогі.
  • Пытанне
    10.08.2024
    А як простым беларусам атрымліваць запрашэнні на такія прыёмы? Можа, у якую рассылку можна дадацца ад Каардынацыйнай рады дэмсілаў гэтых? Ці гэта толькі для элітных прадстаўнікоў "дэмсілаў"?
  • Сядзі і далей тут ў каментах, ніхто ж не гоніць, навошта табе яшчэ нейкі прыём?
    10.08.2024
    Пытанне, мусіць мала быць ананімным дзяжурным пісакам з каментатарскай НН. Заля ж не гумовая. Але і тут пытанне: навошта "простаму беларусу" перціся на міжнародны дыпламатычны прыём? Ну калі той беларус сапраўды просты.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць