Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскаму прапагандысту зняважыў украінскіх жанчын

Абразлівыя выказванні на адрас украінскіх жанчын дазволіў сабе Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія», заўважыў «Позірк».

20.08.2024 / 07:47

Лукашэнка на парадзе 3 Ліпеня. Скрыншот відэа

На яго думку, украінцы на Захадзе нікому не патрэбныя.

«Яны да нас прыйдуць. Мы будзем аднаўляць усё разбуранае ўжо на больш высокай аснове. Усё роўна ўкраінцы будуць нашымі людзьмі, ніхто іх там не чакае, нікому яны не патрэбныя.

Жанчыны будуць у іх падсцілкамі, як гэта цяпер адбываецца. Прыгажуні — украінскія жанчыны — яны проста прастытуцыяй там зарабляюць.

А мужыкоў будуць выкарыстоўваць, як захочуць. Вось захацелі кінуць зноў на фронт — іх пачалі адтуль «плюшчыць» ужо, ціснуць і выкідаюць ва Украіну назад, каб адправіць на бойню — у адзін бок», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка абвінаваціў Зяленскага ў прадажнасці і спрагназаваў, што таго як здрадніка заб’юць украінскія спецслужбы

Лукашэнка: Ва Украіне былі б радыя, каб Расія ўжыла ядзерную зброю

Лукашэнка пра свой выхад з аўтаматам у 2020-м: Коля бронекамізэльку накінуў — маці яго завыла

Лукашэнка апраўдваўся на расійскім ТБ за адвод войскаў ад украінскай мяжы

Лукашэнка зноў баіцца за страшны лёс беларускіх кароў

Nashaniva.com