У жніўні 2023 за кратамі памёр палітвязень?

Імя памерлага палітвязня не называецца і цяпер.

28.08.2024 / 16:39

Важнае абнаўленне: Ці сапраўды ў турме ў Жодзіна ў жніўні 2023 памёр палітвязень? Не, сям'я хлусіць

2 жніўня 2023 года ў Жодзіна за кратамі памёр зняволены, асуджаны па палітычных артыкулах на тры гады.

Мужчына быў асуджаны ў лістападзе 2022 года да 3 гадоў зняволення за «арганізацыю масавых беспарадкаў», «распальванне варажнечы», «паклёп на Лукашэнку», «абразу прадстаўніка ўлады» і «заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі».

@nashaniva Швецыя адмовіла беларусу ў прытулку — яго арыштавалі на радзіме #беларусь #швеция #минск #граница #мяжа #шведы #беларусы #виза #поездка #эмиграция #переезд #путешествие #нашаніва ♬ Last Hope - Steve Ralph

Па інфармацыі «Медыязоны», прычынай стала «ўнутрымазгавое кровазліццё, спалучанае з артэрыяльнай гіпертэнзіяй».

Як даведалася «Радыё Свабода», жонка і сын палітвязня — тыя самыя беларусы, якіх днямі дэпартавалі са Швецыі.

Пасля арышту сям’я выехала з Беларусі, падала ў Швецыі на палітычны прытулак, але атрымала адмову.

Імя памерлага палітвязня раней не называлася. Праваабаронцы не ведалі і пра сам факт крымінальнага пераследу. Выглядае, што гэта была пазіцыя сям’і.

Швецыя дэпартавала ў Беларусь палітычнага ўцекача? Што вядома на гэты момант

У турме памёр палітвязень Ігар Леднік

«Пры нявысветленых абставінах». Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін

Nashaniva.com