Грамадства3838

Швецыя дэпартавала ў Беларусь палітычнага ўцекача? Што вядома на гэты момант

Шведскія СМІ паведамілі, што на мінулым тыдні Швецыя аддала Беларусі двух чалавек, якія падаваліся на палітычны прытулак, але атрымалі адмову. «Наша Ніва» распытала ў Змітра Васермана, прадстаўніка Народнай амбасады ў Швецыі, падрабязнасці гісторыі.

Абнаўленне. Сям'я ўцекачоў спрабавала падмануць шведскія міграцыйныя службы, прыкрываючыся смерцю бацькі. Магчыма, з'яўляюцца хлуснёй і іншыя іх заявы.

Ці сапраўды ў турме ў Жодзіне ў жніўні 2023 памёр палітвязень? Не, сям'я хлусіць

Стакгольм, Швецыя. Ілюстрацыйнае фота

Адразу ўдакладнім, што ніякай публічнай канкрэтыкі ў гісторыі няма. Пакуль што не называюцца ні імёны беларусаў, ні акалічнасці іх імавернага затрымання. Уся інфармацыя трапляе да грамадства не з першых вуснаў, таму пры пераказе можа няправільна інтэрпрэтавацца.

@nashaniva Швецыя адмовіла беларусу ў прытулку — яго арыштавалі на радзіме #беларусь #швеция #минск #граница #мяжа #шведы #беларусы #виза #поездка #эмиграция #переезд #путешествие #нашаніва ♬ Last Hope - Steve Ralph

Што сцвярджаюць шведскія СМІ?

Малады чалавек і яго маці прыехалі з Беларусі ў Швецыю два гады таму. Яны папрасілі палітычнага прытулку, бо ўдзельнічалі ў пратэстах у 2020 годзе. У заявах на атрыманне міграцыйнага статусу ўказалі, што ў Беларусі на іх завялі крымінальную справу. У 2023 іх прашэнні адхілілі, тым не менш яны правялі ў Швецыі яшчэ год, а на мінулым тыдні, як сцвярджаецца, абаіх дэпартавалі са Швецыі ў Беларусь. У публікацыі гаворыцца, што беларуса «арыштавалі проста на мяжы». Пра лёс жанчыны не паведамляецца.

Чаму беларусам адмовілі ў прытулку?

«Жанчына шукала палітычны прытулак у Швецыі, ёй адмовілі. Потым адмовілі і ў міграцыйным судзе, а пазней — і ў вышэйшым міграцыйным судзе. Яе ніколі не абвяшчалі ў вышук праз Інтэрпал. Магчыма, ёй бы гэта дапамагло [ў справе атрымання прытулку], калі б яе абвясцілі ў вышук, але гэтага не было, — тлумачыць Зміцер Васерман, прадстаўнік Народнай амбасады ў Швецыі. —

Міграцыйнае агенцтва проста казала — маўляў, у іх быццам бы няма дастатковых доказаў, што жанчыну і сына ў Беларусі чакае небяспека, тым больш што ёй дазволілі выехаць з краіны.

Яшчэ казалі, што яна не з’яўляецца выбітным членам апазіцыі. Мы шмат разоў тлумачылі міграцыйнаму агенцтву, што арыштоўваюць не толькі выбітных апазіцыянераў, а таксама і звычайных удзельнікаў пратэстаў. Сілавікі не могуць арыштаваць мільён чалавек, таму тое, што людзей выпусцілі з краіны, не значыць, што чалавека не чакае небяспека».

У Швецыі насамрэч вельмі рэдка даюць прытулак беларусам. Хтосьці працягвае бюракратычныя працэдуры, некаторыя проста выязджаюць добраахвотна ў іншую краіну — напрыклад, Польшчу.

У чым у Беларусі абвінавачвалі маладога чалавека і яго маці?

Паводле слоў Змітра Васермана, да справы маці і сына быў прыкладзены пратакол вобшуку, і там пазначаныя чатыры артыкулы, у якіх абвінавачваюць гэтых людзей.

Ён назваў нумары артыкулаў, – і гэта сапраўды палітычныя артыкулы, — але ў мэтах бяспекі папрасіў не ўказваць іх у тэксце.

Як дэпартавалі беларусаў?

Па словах Васермана, беларусаў спачатку адправілі ў Літву, а з Вільні адвезлі на мяжу з Беларуссю.

Народнай амбасадзе невядома, чаму дэпартацыя была гвалтоўнай. Для Швецыі гэта нармальная сітуацыя для большасці выпадкаў, калі чалавек не хоча ехаць дадому, але лічылася, што ў выпадку з Беларуссю такое не практыкуецца.

«Іх гвалтоўна вывезлі, потым літоўскія паліцэйскія давезлі іх да мяжы. Жанчына была ў кайданках — так разумею, яна трошкі спрабавала пратэставаць. Жанчыну і сына перадалі лукашыстам», — кажа Васерман.

Родныя дэпартаваных беларусаў, перакананыя, што сына арыштавалі. 

Ці ёсць пэўнасць з тым, дзе цяпер знаходзіцца хлопец? Ніякай, хоць прайшло ўжо больш за тыдзень.

Сваякі мяркуюць, што ён можа знаходзіцца ў мінскім СІЗА, але ніякіх пацвярджэнняў гэтаму няма. Для таго, каб упэўніцца, ці ёсць ва ўстанове чалавек, можна прынесці яму перадачу. Калі ён там утрымліваецца, яе прымуць. Калі чалавека няма, то адмовяць. Сваякі ж чамусьці не робяць гэтага — альбо не хочуць інфармаваць грамадскасць.

Выглядае, што маці знаходзіцца на свабодзе. Прынамсі на яе арышт шведскія СМІ нават не намякаюць.

Калі «Наша Ніва» даведаецца імёны і падрабязнасці гісторыі беларусаў са Швецыі, то паведаміць дадаткова.

Што будзе з астатнімі беларусамі ў Швецыі?

У мінулым годзе, па даных Васермана, 98% беларусаў, якія шукалі ў Швецыі палітычны прытулак, атрымалі адмову. Ён спадзяецца, што ў будучым сітуацыя зменіцца:

«У пачатку года мы мелі дыялог з міграцыйным агенцтвам. Яны змянілі інфармацыю па сітуацыі ў краіне [ў сваіх гайдах], і цяпер там вельмі добра апісаныя рэпрэсіі. Праблема ў тым, што гэты дакумент не выкарыстоўваюць так, як варта. Тыя, каму адмовілі ў прытулку, па-ранейшаму абскарджваюць гэта ў судзе. Міграцыйнае агенцтва працягвае абараняць старую пазіцыю, нягледзячы на тое, што гэта супярэчыць іх жа дакументам з інфармацыяй па краіне».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары38

  • Тутэйшы
    28.08.2024
    Вось гэтыя мярзотнікі спрадалі беларусаў за падачку ад шведа-нарвэжцаў, каб заткнулі рты па Яры, па уцекачах і па бізнэс-эз-южуал з дыктатарам: https://pozirk.online/ru/news/101046/. Яны за грошы распрададуць нашую краіну на кавалкі.
  • За Ізраіль да Ніла да Ефрату
    28.08.2024
    Цікава, калі б гэтыя ўцекачы падтрымлівалі Газу, Палестыну і падобныя маргінальныя ідэі, то зь якой бы імавернасьцю ім бы далі прытулак.
  • Зміцер
    28.08.2024
    Няхай бы апублікавалі здымкі адмовы, дзе адзначаны адказныя асобы, прыняўшыя рашэнне, і іх кантакты. Каб нагадваць ім наступствы іх памылкі, пакуль людзі будуць сядзець

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?43

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»9

Леанід Неўзлін назваў расследаванне ФБК «зляпаным у Маскве злівам»

Дзяржпрапаганда паставіла новую модную ў падлеткаў субкультуру ў адзін шэраг з сатанізмам15

Брытанскі блогер, які хадзіў на паклон да Кубракова, скардзіцца, што не можа атрымаць дазвол на жыхарства ў Беларусі8

Крышціяну Раналду першым у свеце набраў мільярд падпісчыкаў у сацыяльных сетках

Брыжыт Макрон знялася ў папулярным серыяле

Палітвязню ўкраінскага паходжання ўжо прысудзілі калонію. А цяпер судзяць яшчэ па пяці палітычных артыкулах

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА29

ЗША дазволяць Украіне выкарыстоўваць для ўдараў па Расіі замежную зброю, але не ракеты ATACMS — The Times8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?43

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Галоўнае
Усе навіны →