Грамадства1515

Ці сапраўды ў турме ў Жодзіне ў жніўні 2023 памёр палітвязень? Не, сям'я хлусіць

Навіна пра смерць невядомага раней палітвязня разляцелася па ўсіх беларускіх СМІ. Але, як высвятляецца, гэта інфармацыя, хутчэй за ўсё, непраўдзівая. Праваабаронцы з ініцыятывы Dissidentby звярнулі нашу ўвагу на дзіўныя несупадзенні ў гісторыі. Мы знайшлі яшчэ болей інфармацыі. Памерлы мужчына, падобна, не меў дачынення да палітыкі, а людзі, якія распаўсюджваюць гэтую інфармацыю, спрабуюць падмануць медыя.

Васіль Ц., якога выдаюць за памерлага палітвязня. Фота з ягоных сацсетак

Людзі, што прадставіліся сваякамі палітвязня, якіх высылаюць са Швецыі, даслалі праваабаронцам і журналістам даведку аб смерці чалавека, якога выдаюць за памерлага палітвязня. Трапіў гэты дакумент і ў нашу рэдакцыю, але ўжо пасля першаснай публікацыі ў іншых СМІ. Такім чынам, гаворка ідзе пра Васіля Цітарэнку, 55-гадовага жыхара Мінска.

Выклікала сумневы як якасць даведкі, гэтак і поўная адсутнасць інфармацыі пра Васіля ў раскладах судоў, хоць гэта вялікая рэдкасць па несакрэтных справах.

Даведка, у якой ініцыятыва Dissidentby і былы турэмны лекар Васіль Завадскі бачаць прыкметы падробкі

Нашы здагадкі пацвердзіў былы турэмны лекар Васіль Завадскі, з якім мы пагутарылі:

«Гэта не бланк СІЗА, але падпісана як бы начальнікам СІЗА. Разам з тым, напісана, што выдана інспекцыяй МУС па Мінску і Мінскай вобласці. Няма такой інспекцыі. 

Не супадаюць і ініцыялы начальніка жодзінскай турмы — ён Страбкоў Дзмітрый Мікалаевіч, а ў даведцы нейкі Сцяпкоў Д.Ю. Пячатку ўстановы цяпер падрабіць вельмі проста.

Подпіс начальніка выглядае падробленым. Таксама даведка аб смерці выдана памерламу, гэта немагчыма».

Мы спраўдзілі і расклады судоў. Чалавека з такімі звесткамі няма ані ў якім раскладзе за апошнія два гады.

Старонка самога Васіля Цітарэнкі, якога выдаюць за палітвязня, была актыўная ажно да пачатку ліпеня 2023 года, праз 9 месяцаў пасля «прысуду» і праз амаль год пасля «затрымання». Нехта лайкаў там анекдоты, мемы ды публікаваў матывацыйныя цытаты. Стыль вядзення старонкі зусім не змяніўся пасля меркаванага «затрымання» Васіля.

Адзін з апошніх лайкаў на старонцы Васіля, які датуецца 3 ліпеня 2023 года. Скрыншот са старонкі

Звярнулі мы ўвагу і на тое, што тыя, хто выдаюць сябе за сваякоў Васіля, казалі, што яго затрымалі ўвосень 2022-га года. І ўжо праз пару месяцаў прысудзілі тры гады калоніі ажно па пяці артыкулах. Нават бытавыя справы аб крадзяжы рэдка разглядаюцца так хутка, не кажучы пра палітычныя справы.

Больш за тое, «Вясна» звярнула ўвагу, што за «заклікі да санкцый» паводле артыкула 361 КК пачалі судзіць толькі з 2023 года — ужо пасля вынясення «прысуду» Васілю Цітарэнкі. Да таго ж паведамлялася, што яго судзіў адзін з раённых судоў, але такія справы звычайна разглядаюць вышэйшыя суды.

Фота магілы мужчыны сапраўднае. Такім чынам, найхутчэй, Васіль Цітарэнка сапраўды памёр і мы спачуваем яго родным. Але выглядае так, што ён не быў звязаны з палітыкай і не з'яўляўся палітвязнем.

Падобна, што тыя, хто распаўсюджваюць гэтую інфармацыю, папросту хлусяць.

Якая мэта людзей, якія хочуць такім чынам згуляць на болі беларусаў — невядома. Магчыма, яны разлічвалі, што з такой гісторыяй ім дадуць прытулак у Швецыі.

@nashaniva Швецыя адмовіла беларусу ў прытулку — яго арыштавалі на радзіме #беларусь #швеция #минск #граница #мяжа #шведы #беларусы #виза #поездка #эмиграция #переезд #путешествие #нашаніва ♬ Last Hope - Steve Ralph

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • Chabor
    28.08.2024
    Гэта не адмяняе той факт, што Шведы Беларусаў падставілі і выгналі наўпрост у беларускую турму
  • Мыш
    28.08.2024
    Дык, можа, і затрымання на мяжы ніякага не было?
  • Вертухай
    28.08.2024
    Тыражырываць былых турэмных лекараў гэта самае апошняе што можна было зрабiць. Былых турэмных лекараў не бывае.

Цяпер чытаюць

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку1

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Зяленскаму трэба быць рэалістам, ва Украіне адбываецца маштабная карупцыя, час праводзіць выбары20

Сон ці фізічныя практыкаванні: што важней, калі не хапае часу на ўсё?

У Зямлі ёсць хвост, які цягнецца як мінімум на 2 мільёны кіламетраў2

«Польшча ўжо не тая». Беларусы, якія доўга не ездзілі на закупы, здзівіліся цэнам і новым правілам30

Сабаленка адказала, ці збіраецца яна пераходзіць з беларускага пад іншы сцяг12

Яшчэ адна краіна адмовілася ўдзельнічаць у Еўрабачанні-20264

У Данецку паставілі помнік загінуламу за «рускі свет» сыну намесніцы дырэктара ЦРУ3

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым7

У Магілёве ўзяліся папулярызаваць асянікі. Што гэта такое?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку1

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць