Расія давала наводкі еменскім хусітам для ўдараў па заходніх суднах у Чырвоным моры
У пачатку 2024 года Расія перадавала спадарожнікавыя звесткі еменскім хусітам, якія атакавалі заходнія судны ў Чырвоным моры з дапамогай ракет і беспілотнікаў, піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.
25.10.2024 / 22:11
Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Osamah Abdulrahman
Са слоў суразмоўцаў выдання, спадарожнікавыя звесткі перадаваліся праз чальцоў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Ірана, ўкаранёных у шэрагі хусітаў у Емене.
«Гэтая дапамога, пра якую раней не паведамлялася, паказвае, як далёка гатовы зайсці Уладзімір Пуцін, каб падарваць узначалены ЗША заходні эканамічны і палітычны парадак», — піша WSJ.
Еменскія хусіты пачалі атакаваць гандлёвыя судны ў Чырвоным моры ў канцы 2023 года, нагадвае выданне. З лістапада 2023 года былі атакаваныя больш за сто суднаў, адно з іх было патопленае, яшчэ адно — захопленае. Атакі хусітаў прывялі да збояў у сусветным гандлі.
У пачатку кастрычніка тая ж газета The Wall Street Journal паведаміла, што Віктар Бут, які вярнуўся ў Расію з турмы ў ЗША, зноў заняўся зброевым бізнэсам. Паводле звестак выдання, ён стаў удзельнікам перамоваў аб продажы стралковай зброі акурат еменскім хусітам.
Лукашэнка расказаў, што прадстаўнікі Захаду прыязджалі да яго пагаварыць пра Емен і Кітай
Пуцінскі «гандляр смерцю» вярнуўся ў бізнэс
Іран, Турцыя, хусіты і «Хезбала» пагражаюць Ізраілю пасля забойства лідара ХАМАС
Хусіты абстралялі ізраільскі курорт Эйлат
Пуцін спрабуе перадаць хусітам балістычныя і крылатыя ракеты — амерыканская выведка
Хусіты «дапамаглі» Беларусі і Расіі з транзітам грузаў у Еўропу