Свет33

Пуцінскі «гандляр смерцю» вярнуўся ў бізнэс

Віктар Бут адседзеў у турме ЗША 12 гадоў. У 2022 годзе яго абмянялі на зорку амерыканскага баскетболу Брытні Грайнер. Цяпер ён вярнуўся да гандлю зброяй, сцвярджае The Wall Street Journal.

Віктар Бут Виктор Бут Viktor Bout
Віктар Бут. Фота: Boris Alekseev/Anadolu Agency via Getty Images

Як піша выданне, жыццё 57-гадовага Віктара Бута натхніла на стварэнне галівудскага фільма «Зброевы барон», які выйшаў у 2005 годзе з Нікаласам Кейджам у галоўнай ролі.

Хто такі Віктар Бут

Віктар Бут нарадзіўся ў 1967 годзе ў Душанбэ. Паводле афіцыйных звестак, служыў вайсковым перакладчыкам, валодае французскай, англійскай, арабскай, фарсі і партугальскай мовамі. У 1980-х гадах мужчына быў накіраваны на дапамогу ангольскім войскам падчас грамадзянскай вайны ў гэтай краіне.

Пасля распаду Савецкага Саюза Бут набыў расійскія ваенна-транспартныя самалёты і выкарыстаў іх для перавозкі міратворцаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Афрыку.

Мужчына ўпершыню прыцягнуў да сябе ўвагу грамадскасці пасля таго, як у 2005 годзе ЗША ўвялі супраць яго санкцыі за гандаль зброяй з былым прэзідэнтам Ліберыі Чарльзам Тэйларам у абмен на алмазы.

Эксперты ААН таксама абвінавацілі яго ў парушэнні міжнароднага эмбарга на пастаўкі зброі ў Анголу і Дэмакратычную Рэспубліку Конга. У 2008 годзе Бута арыштавалі ў Тайландзе падчас таемнай аперацыі амерыканскіх праваахоўных органаў.

У 2011 годзе «гандляр смерцю» быў асуджаны за змову з мэтай забойства амерыканцаў і спробу продажу зброі калумбійскім паўстанцам. Суд прыгаварыў яго да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Віктар Бут Виктор Бут Viktor Bout
Экстрадыцыя Віктара Бута ў ЗША ў 2010 годзе. Фота: Wikimedia Commons

Калі ў 2022 годзе Віктар Бут быў вызвалены падчас абмену зняволенымі, афіцыйныя асобы Белага дома назвалі гэтае рашэнне цяжкім, але адзіным спосабам вызваліць зорку амерыканскага баскетбола Брытні Грайнер з расійскай калоніі. Яны падкрэслілі, што Бут ужо адседзеў 12 гадоў у амерыканскіх турмах.

Дарадца па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван заявіў тады, што амерыканскі ўрад ацаніў рызыкі вызвалення Бута і прыйшоў да высновы, што яны прымальныя.

Вяртанне да гандлю зброяй

Пасля вызвалення Віктар Бут уступіў у пракрамлёўскую ўльтраправую партыю і ў 2023 годзе атрымаў месца ў рэгіянальным заканадаўчым сходзе. Здавалася б, ён перагарнуў старую старонку свайго жыцця.

Аднак, калі ў жніўні эмісары хусітаў адправіліся ў Маскву, каб дамовіцца аб куплі аўтаматычнай зброі на суму 10 мільёнаў даляраў, яны сустрэлі свайго старога знаёмага — Віктара Бута. Пра гэта выданню паведаміў еўрапейскі чыноўнік па бяспецы і іншыя людзі, знаёмыя з гэтым пытаннем.

Паводле інфармацыі крыніц, знаёмых са справай, здзелка па продажы стралковай зброі, пасярэднікам у якой выступаў Віктар Бут, была заключана з двума прадстаўнікамі хусітаў, якія прыехалі ў Маскву па афіцыйнай версіі для пакупкі пестыцыдаў і аўтамабіляў. Яны нават наведалі завод Lada.

Крыніцы выдання не ведаюць, ці вяліся перамовы па ўказанні Крамля ці толькі з яго маўклівай згоды. Нягледзячы на тое, што хусіты імкнуцца атрымаць зброю расійскай вытворчасці, The Wall Street Journal не змагло вызначыць канкрэтную крыніцу планаваных паставак.

Па словах еўрапейскага чыноўніка і іншых людзей, знаёмых з гэтым пытаннем, першыя дзве партыі будуць складацца ў асноўным з аўтаматаў АК-74. Першая партыя зброі можа быць дастаўлена ўжо ў гэтым месяцы пад прыкрыццём паставак прадуктаў харчавання ў порт Хадэйда, куды Расія ўжо ажыццявіла некалькі паставак збожжа.

Выданне адзначае, што падчас паездкі прадстаўнікі хусітаў абмяркоўвалі і іншыя віды зброі, якія расійскі бок мог бы прадаць, у тым ліку супрацьтанкавыя ракеты «Карнэт» і зенітную зброю. Аднак няма доказаў таго, што Бут удзельнічае ў падобнай здзелцы.

Нью-ёркскі адвакат Стыў Зісу, які прадстаўляў інтарэсы Бута ў ЗША, адмовіўся абмяркоўваць з выданнем, ці сустракаўся яго кліент з хусітамі.

«Віктар Бут не займаецца транспартным бізнэсам ужо больш за 20 гадоў… Але калі б расійскі ўрад упаўнаважыў яго садзейнічаць перадачы зброі аднаму з супернікаў Амерыкі, гэта не адрознівалася б ад таго, як калі б урад ЗША адправіў узбраенне і зброю масавага паражэння аднаму з супернікаў Расіі, як яно зрабіла гэта ва Украіне», — сказаў Зісу.

Сам Бут у каментары РБК назваў артыкул у The Wall Street Journal укідам да дня нараджэння Пуціна.

«Што тычыцца маёй пазіцыі, то яна наступная — я лічу, што хусіты, нягледзячы на недастатковасць сваіх рэсурсаў, даволі ўмела робяць сваю працу. Яны, прынамсі за мінулы год, збілі больш за 10 амерыканскіх разведвальных дронаў, і так, што ўсе гандлёвыя судны, якія належаць амерыканцам або ізраільцянам маюць вялікія складанасці з праходам у Чырвонае мора», — пракаментаваў Бут.

Каментары3

  • Acab
    07.10.2024
    Хто такая Брытні Грайнэр? О, гэта цікава.
    Ёсьць такі бюджэтны неспорт - кабечы баскэтбол.
    І вось спадарыня Брытні ўладкавалася на бюджэтную працу ў РСФСР на пасаду баскэтбалісткі. І ўежнае і ўлежнае месца было, скажу я вам. Паскачаш зь мячыкам перад пустымі трыбунамі ў славу Ўральскае Горна-Мэталюргічнае Кампаніі, а табе тлусты кавал мяса.
    Але парушыла ПРАВИЛА ВНУТРЕННЕГО РАСПОРЯДКА ЗОНЫ праз што была ў РСФСР зьняволеная.

    Тым часам кіруючай ў зша трацкіскай партыі спадарыня Грайнэр была сацыяльна блізкая, як праз бюджэтнасьць (камуністы любяць калі людзі стаюць залежнымі лялькамі-бюджэтніцамі) так і праз сэксуальныя густы, якіх спадарыня Грайнэр не хавала.
    І дэмпартыя палічыла палітычна дамесным выменяць спадарыню Грайнэр на апісанага ў артыкуле спадара Бута.

    Як бы каму цікава, адпішыцеся, распавяду пра праўны бок гандлю зброяй
  • Поцык
    07.10.2024
    Позорный обмен террориста на безответсвенную спортсменку прекрасно показывает, во что превратились США. Стоило спортивному лобби надавить, так и прогнулись сразу.

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

«Расце попыт на навучанне па-беларуску». Круты прапануе абвясціць 2025-ты Годам беларускай мовы35

Квадробераў прыдумалі, каб яны прынеслі Захаду ў зубах суверэнітэт Беларусі — новая версія прапаганды8

Трэнер расказаў, чаму футбаліст ударыў па надпісе «80 гадоў вызвалення»

Якія змены чакаюць самакатчыкаў3

Вясковец расказаў, як яму ўдалося збегчы ад мядзведзя2

Акцёр Кіяну Рыўз дэбютаваў у прафесійных аўтагонках — ён вылецеў з трасы2

На беларуска-польскай мяжы запрацавала новая паслуга, каб не стаяць у чарзе6

Мужчына з пісталетам уварваўся на запраўку пад Дзяржынскам1

Дураў расказаў, што яго дзяўчына была цяжарнай, калі яго затрымалі, і пасля страціла дзіця5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →