У Мінску да Новага года паставяць незвычайную сцэну-піраміду. У чым яе асаблівасць?
Святочную мультымедыйную сцэну ўсталююць у цэнтры Мінска.
02.12.2024 / 19:40
Фота: Мінскканцэрт
Канструкцыя ў выглядзе піраміды з'явіцца каля Мінскай ратушы. Яна будзе ўяўляць сабой сістэму сцэнічных подыумаў са святлодыёднымі экранамі.
Для гукарэжысёра, святлоаператара і відэаінжынера прадугледжаны ацяпляны кемпер. Устаноўка сцэны абыдзецца прыкладна ў 426 тысяч рублёў. Мінулым разам каля ратушы была сцэна, якая круцілася, што каштавала каля 280 тысяч рублёў, піша Sputnik.
Каля Палаца спорту незадоўга да 25 снежня з'явяцца шатры, яны прастаяць да 7 студзеня. Сцэна будзе стандартная, і на яе гатовыя выдаткаваць больш за 580 тысяч рублёў.
У Мінску таксама плануюць усталяваць аб'ект у форме НЛА, ягонае размяшчэнне пакуль трымаюць у таямніцы. З'явіліся ў сталіцы і іншыя новыя святочныя аб'екты: кампазіцыя «Кветка» на плошчы Багушэвіча, фігура самалёта Іл-2 у скверы Акрэсціна, манументальная «Зорка-салют» у парку Перамогі.
Галоўчанка растлумачыў, чаму 3 студзеня не зрабілі выхадным днём
У Dana Mall зноў зрабілі вельмі прыгожую навагоднюю інсталяцыю ФОТЫ
Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»