«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду

Рэжым Асада, які цяпер мае вельмі вострую патрэбу ў вайсковай дапамозе галоўнага саюзніка ў асобе Масквы, не зможа цяпер на яе разлічваць у поўнай меры, паведамляюць са спасылкай на сірыйска-расійскія закрытыя перамовы крыніцы тэлеканала Sky News Arabia.

06.12.2024 / 21:18

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад і расійскі лідар Уладзімір Пуцін. Фота: Borna News/Matin Ghasemi/Aksonline ATPImages/Getty Images; Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паводле інфармацыі, атрыманай ад дасведчаных крыніц тэлеканала Sky News Arabia, Расія па закрытых каналах паведаміла Сірыі, што «яе магчымасці для ўмяшання ў сітуацыю абмежаваныя, бо ў цяперашні час яна мае іншыя прыярытэты».

Гэта звязана з удзелам Расіі ў вайне ва Украіне, што абмяжоўвае яе падтрымку Сірыі ў апошніх падзеях, адзначае тэлеканал.

Тым часам за адну ноч паўстанцы ў Сірыі з узятага імі горада Хама выйшлі на подступы да Хомса — трэцяга па памеры горада краіны. Ягонае падзенне адрэжа сталіцу Сірыі Дамаск ад партоў на Міжземным моры, дзе размешчаныя расійскія вайсковыя базы.

Урадавыя войскі рэжыма Башара Асада амаль не супраціўляюцца паўстанцам. Удары наносіць толькі авіяцыя — збольшага расійская, але аднымі ўдарамі з паветра спыніць наступ не ўдаецца.

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Індыя і Паўднёва-Афрыканская рэспубліка адхрысціліся ад праекта стварэння валюты БРІКС

Вялікабрытанія раскрыла буйную міжнародную сетку па адмыванні крыптавалюты для ўзбагачэння Крамля і аперацый расійскіх шпіёнаў у Еўропе

Nashaniva.com