Свет

Індыя і Паўднёва-Афрыканская рэспубліка адхрысціліся ад праекта стварэння валюты БРІКС

Праект адзінай валюты краін БРІКС, які спрабаваў актыўна прасоўваць Уладзімір Пуцін з мэтай падарваць гегемонію даляра, рассыпаецца на вачах. Краіны блока адна за адной адмаўляюцца разглядаць гэтую ідэю, піша The Moscow Times.

Уладзімір Пуцін трымае ў руках эксклюзіўны прататып адзінай валюты БРІКС, якая ў будучыні нібыта павінна абрынуць і замяніць даляр. Фота: brics-russia2024.ru, armregistr.ru. Калаж: «Наша Ніва»

Ніякага рашэння аб стварэнні адзінай валюты з мэтай скараціць выкарыстанне даляра не прымалася, заявіў 6 снежня Рэзервовы банк Індыі.

«Валюта БРІКС — гэта была ідэя, вылучаная адным з членаў [блока], яна абмяркоўвалася, але ніякага рашэння прынята не было, — сказаў на прэс-брыфінгу кіраўнік Цэнтрабанка Шактыканта Дас. — Трэба таксама мець на ўвазе геаграфічную разнароднасць краін — у адрозненне ад геаграфічна звязанай еўразоны».

Індыя імкнецца стымуляваць выкарыстанне сваёй рупіі ў трансгранічных разліках. Гэта робіцца ў рамках палітыкі прэм'ер-міністра Нарэндры Модзі па ўзмацненні краіны на міжнароднай арэне і яе пазіцыянаванні ў якасці вытворчай альтэрнатывы Кітая.

Але, як і ў выпадку з Кітаем, гэтаму перашкаджае, у прыватнасці, тое, што валюта не з'яўляецца свабодна канвертаваннай і дзейнічаюць абмежаванні на рух капіталу. Праз гэта, напрыклад, расійскія пастаўшчыкі нафты ў Індыю доўга не маглі атрымаць аплату за тавар і рупіі збіраліся на рахунках у мясцовых банках.

«Мы не робім ніякіх крокаў па дэдалярызацыі, — заявіў Дас. — Мы хочам знізіць рызыкі для індыйскага гандлю, паколькі залежнасць ад адной валюты часам можа быць праблематычнай з-за павышэння ці паніжэння курсу».

За чатыры дні да таго супраць агульнай валюты БРІКС выказалася Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. У краіны няма планаў ствараць такую, заявіла Міністэрства замежных спраў ПАР:

«У апошні час недакладныя паведамленні прывялі да з'яўлення няслушнага ўяўлення пра тое, што БРІКС плануе стварыць новую валюту. Гэта не так. Дыскусіі ў рамках БРІКС вядуцца пра гандаль паміж краінамі — членамі блока з выкарыстаннем іх уласных нацыянальных валют».

Заявы Індыі і ПАР прагучалі неўзабаве пасля таго, як абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што калі БРІКС паспрабуе знайсці альтэрнатыву даляру і стварыць уласную валюту, Вашынгтон увядзе 100%-я пошліны на прадукцыю краін блока.

Але і без пагрозы Трампа практычныя шанцы на стварэнне агульнай валюты імкнуліся да нуля. Бо пры яе наяўнасці патрэбна адзіная грашова-крэдытная палітыка, а як можна праводзіць такую, напрыклад, у Кітаі і Расіі, калі першы стаіць на парозе дэфляцыі, а другая змагаецца з (афіцыйнай) інфляцыяй у 9% з дапамогай стаўкі на ўзроўні 21%?

Калі ж гэта будзе сінтэтычная адзінка, па аналогіі са спецыяльнымі правамі запазычанні (Special Drawing Rights, SDR, — валюта МВФ на базе кошыка валют развітых краін), то яна не прыжывецца, як не прыжыліся і SDR, лічыць прафесар Гарвардскай школы Кенэдзі Джэфры Фрэнкель, адзін з найбуйнейшых экспертаў па валютах і грашовай палітыцы.

Сінтэтычная валюта пазбаўленая перавагі «хатняй базы» — эканомікі, дзе яна б выкарыстоўвалася ў якасці нацыянальнай. Цяжка ўявіць, што пяць такіх розных краін маглі б жыць з адзінай валютай, будзе гэта юань ці нейкая сінтэтычная адзінка, лічыць Фрэнкель.

На кастрычніцкім саміце БРІКС у Казані Пуцін прапанаваў для вырашэння праблем з разлікамі запусціць сістэму плацяжоў, альтэрнатыўную даляравай. Ён таксама прадэманстраваў сімвалічную «купюру БРІКС». Аднак прапанаваную яшчэ ў 2023 годзе ідэю агульнай валюты ўдзельнікі саміту нават не абмяркоўвалі, у выніковай дэкларацыі не згадалі, а пра плацежную сістэму абышліся агульнымі словамі.

Каментары

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні6

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла на волю настаўніца Алена Стахейка

У Беларусі з гэтага года бясплатна будуць прышчапляць ад віруса папіломы чалавека. Гэта важная змена для дзяўчат4

Дональд Туск: Калі Еўропа хоча выжыць, яна павінна ўзбройвацца

Вільня стала самым буйным горадам у краінах Балтыі11

«Ствараюцца камфортныя ўмовы». Міністр адукацыі выказаўся пра датэрміновае галасаванне студэнтаў8

Прапагандысты настойваюць, што Шэйман расказаў пра Лукашэнку чыстую праўду — проста ўсё пераблытаў2

Абвясцілі намінантаў на «Залатую маліну». У «Джокера. Вар'яцтва на дваіх» — найбольшая колькасць намінацый

У Белавежскай пушчы з'явіліся незвычайныя «ледзяныя валасы». Што гэта такое?

Трамп даручыў свайму спецпрадстаўніку завяршыць вайну ва Украіне за 100 дзён7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні6

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Галоўнае
Усе навіны →