Свет1515

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

«Прыйдзецца задумацца пра эвакуацыю баз».

 A view from Hama city Хама
На адной з вуліц Хамы. Фота: Kasim Rammah/Anadolu via Getty Images

З Сірыі працягваюць прыходзіць сумныя для Расіі навіны. Сёння сірыйская армія пакінула горад Хама, які за 13 гадоў канфлікту ні разу не быў пад кантролем паўстанцаў.

Эксперты лічаць, што здача Хамы можа мець цяжкія наступствы, паколькі ставіць пад прамую пагрозу іншы горад — Хомс.

Як піша «Военный осведомитель», у выпадку захопу Хомса паўстанцам адкрыецца дарога не толькі на поўдзень да сталіцы Сірыі Дамаска, але і зручны шлях на захад да ўзбярэжжа, дзе размяшчаюцца ключавыя расійскія вайсковыя аб'екты — база ВМФ у Тартусе, да якой будзе каля 80 кіламетраў, і далей за ім аэрадром Хмеймім у Латакіі.

«Такім чынам, калі джыхадысты ўсталююць кантроль і над Хомсам, то гэта само па сабе не толькі адрэжа ўзбярэжжа і расійскія базы на ім ад сталічнага рэгіёну, але і ўздыме пытанне пра неабходнасць іх эвакуацыі.

А наступнае прасоўванне джыхадыстаў у бок Дамаска паставіць пытанне ўжо пра існаванне саюзнай нам сірыйскай дзяржавы, якой мы яе ведаем апошнія некалькі гадоў», —

заўважае «Военный осведомитель» і называе сітуацыю «блізкай да крытычнай».

Пра тое, што «рызыкі для расійскіх баз у Сірыі павялічваюцца», у каментарыі расійскаму выданню «Взгляд» гаворыць вайсковы эксперт Юрый Лямін. Як ён тлумачыць, паўстанцы выходзяць на тыя рубяжы, з якіх зручна запускаць дроны-камікадзэ па прыбярэжных гарадах, дзе знаходзяцца базы. Падобныя напады былі і раней, але цяпер паўстанцы могуць іх рабіць часцей і нашмат маштабней.

Сірыйскія паўстанцы пазіруюць на борце захопленай бронетэхнікі на ўскраіне горада Хама. 3 снежня 2024 года. Фота: AP Photo/Ghaith Alsayed

«Захоп Хомса можа прывесці да распаду краіны», —

прагназуе Лямін і тлумачыць, што гарады Хама і Хомс — гэта тая вось, на якой трымаюцца сувязі паміж рознымі часткамі Сірыі. Калі паўстанцы прасунуцца далей, то ўзнікне пагроза таго, што ўзбярэжжа будзе адрэзана ад астатняй часткі краіны.

«Сітуацыя ўжо развіваецца па вельмі дрэнным сцэнарыі, і калі баевікоў не стрымаць — тады магчымы катастрафічны сцэнарый: баевікі могуць пайсці часткова на Дамаск, часткова на ўзбярэжжа», — адзначыў эксперт.

Пра тое, што «стаўкі павышаюцца» і «катастрофа ў Сірыі набірае абароты», піша ваенкар Аляксандр Коц. «Калі сірыйцы здадуць гэтаксама лёгка і Хомс, давядзецца задумацца пра эвакуацыю баз», — заўважае ваенкар.

Па яго словах, «пакіданне Хамы ілюструе ўсю глыбіню дэградацыі сірыйскай сілавой машыны».

«Не думаю, што туркі і брытанцы разлічвалі на такі аглушальны поспех. Хутчэй за ўсё, планавалі стварыць для нас пункт напружанасці, на які мы адцягнем частку сваіх рэсурсаў. Але цяпер пагроза нашым базам у Тартусе і Хмейміме становіцца не ілюзорнай», — заўважае ваенкар.

Па словах Коца, пасля такіх поспехаў жадання дапамагчы паўстанцам, якіх ён называе «бармалеямі», «шмат у каго дадасца».

«Дзеля таго, каб выкінуць нас з Блізкага Усходу, цяпер шмат хто можа заплюшчыць вочы на тое, што Хаят Тахрыр аш-Шам — правапераемніца Аль Каіды», — абураецца ваенкар.

«У правінцыі Хама сітуацыя дасягнула катастрафічнага пункту», — панікуе «Рыбарь».

Па яго словах, «яшчэ трошкі, і баевікі змогуць выйсці да авіябазы Т4 уздоўж шашы нумар 40». Улічваючы яе важнасць для праіранскіх груповак, якія на авіябазе размяшчаюць свае беспілотнікі, «Рыбарь» называе сітуацыю «засмучальнай» і дадае, што яна «пагаршаецца імкліва».

Па словах аўтара канала, без падтрымкі расійскай авіяцыі і спецыялістаў адкат Сірыйскай арабскай арміі будзе працягвацца і далей. «Перспектыў для выратавання сітуацыі не тое што няма. Але варыянтаў вельмі мала, і гэта факт», — лічыць «Рыбарь».

Як піша «Глобалистика», падзенне Хамы можа азначаць канец для сірыйскай дзяржавы ў тым выглядзе, у якім яна існавала. Апроч тэрытарыяльных страт, якія рушаць услед, гэта сур'ёзны маральны ўдар па ўрадзе.

Аўтар канала адзначае, што паўстанцы пасля Хамы могуць пайсці ў некалькіх напрамках. Па яго словах, «найбольш верагодным падаецца Хомс, а таксама Латакія для адразання расійскай базы».

Партрэт прэзідэнта Сірыі Башара Асада і выява дзяржаўнага сцяга Сірыі ў сметніцы на тэрыторыі Акадэміі ВПС у прыгарадзе Алепа, захопленай паўстанцамі. 3 снежня 2024 года. Фота: Rami Alsayed/NurPhoto via Getty Images

«З улікам таго, што сірыйцы адмовіліся выкарыстоўваць перавагі гарадской забудовы ў Хаме, вельмі мала верыцца ў поспех у Хомсе, але надзея ўсё яшчэ ёсць. У Латакіі ўсё складаней праз горны рэльеф», — піша «Глобалистика» і дадае:

«Калі баевікі змогуць дабрацца да важных сцежак, то сітуацыя стане фатальнай. (…) Урад Башара Асада праспаў вайну, і сітуацыя становіцца ўсё больш крытычнай».

Каментары15

  • Размен в пользу.....
    05.12.2024
    Россия продала Сирию Эрдогану точно так, как продала Армению Алиеву и тому же Эрдогану, за возможность иметь корридор по обходу санкции и продаже своего газа и нефти под видом азербайджанской. Срийских христиан, друзов, курдов, особенный ислам алавитов, ждёт геноцид и этноцид, как это произошло с армянами Арцаха.
    А так да, Россия уничтожает славянское, христианское население Украины и России в войне в Украине, в пользу того же Эрдогана и турецких интересов, а с учётом катастрофической рождаемости среди славян России, Россия, через 20 лет станет продолжением Турции (Турана) и походу "элиты" России согласны на это, согласны перестроить Церкви в Мечети.
  • Брэст
    05.12.2024
    І з Беларусі яшчэ таксама пабягуць!
  • Этот
    05.12.2024
    Самая обыкновенная гойда, ни дать, не взять.

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму20

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе4

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →