Ва УСУ заявілі пра наяўнасць ва Украіны лазернай зброі

Украіна валодае лазернай зброяй пад назвай «Трызуб», якая можа збіваць паветраныя цэлі на вышыні больш за 2 кіламетры. Пра гэта заявіў камандуючы сіламі беспілотных сістэм Узброеных сіл Украіны палкоўнік Вадзім Сухарэўскі.

16.12.2024 / 22:16

Фота ілюстрацыйнае

«Сёння мы можам сцвярджаць, што Украіна стала, калі я не памыляюся, пятай краінай у свеце, якая мае лазерную зброю. На гэты момант мы ўжо здольныя збіваць самалёты на вышыні больш за 2 кіламетры з яго дапамогай», — гаворыць Сухарэўскі.

Палкоўнік адзначыў, што сілы беспілотных сістэм працуюць над маштабаваннем і ўзмацненнем магчымасцяў гэтай зброі.

«Гэта рэальна наяўны і працоўны комплекс», — падкрэсліў ён.

Акрамя таго, Сухарэўскі звярнуў увагу на развіццё дронаў-«матак», якія нясуць лёгкія ўдарныя дроны.

«Мы сёння ўжываем так званыя дроны-«маткі», носьбіты FPV, з глыбінёй заносу больш за 70 км. Яны нясуць 2 FPV пад сабой і рэальна выступаюць рэтранслятарам ды паражаюць глыбінныя аб'екты праціўніка. Як па мне, гэта сапраўды прарыў», — адзначыў палкоўнік.

Як адзначыў Сухарэўскі, маштабаванне гэтага праекта — адзін з самых перспектыўных элементаў у яго працы.

Трамп: Я магу перагледзець дазвол Украіне біць дальнабойнымі ракетамі па Расіі

Прэзідэнт Славакіі Пелегрыні: Украіне прыйдзецца страціць некаторыя тэрыторыі дзеля міру

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах

Трамп выступае за размяшчэнне еўрапейскіх войскаў ва Украіне для кантролю над будучым перамір'ем

Nashaniva.com