Свет44

Трамп выступае за размяшчэнне еўрапейскіх войскаў ва Украіне для кантролю над будучым перамір'ем

План Дональда Трампа па завяршэнні вайны ва Украіне набывае першыя абрысы, паведамляе выданне The Wall Street Journal, якое даведалася новыя падрабязнасці сустрэчы абранага прэзідэнта ЗША з Уладзімірам Зяленскім і Эмануэлем Макронам у Парыжы.

Дональд Трамп. Фота: Oleg Nikishin/Getty Images

Асноўная ідэя Трампа ў тым, што Еўропе давядзецца ўзяць на сябе асноўную адказнасць за падтрымку Кіева. Са слоў чыноўнікаў, інфармаваных пра трохбаковыя перамовы ў Парыжы 7 снежня, Трамп заявіў, што не падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА, але хацеў бы бачыць яе «моцнай» і «добра ўзброенай» пры любых умовах спынення баявых дзеянняў.

У абароне Украіны ключавую ролю варта адыграць Еўропе, якая, мяркуе Трамп, павінна размясціць свае войскі, каб кантраляваць выкананне будучага перамір'я. Амерыканскія вайскоўцы ў гэта ўцягнутыя не будуць, дадалі крыніцы.

Трамп таксама заклікаў Еўропу прыкласці больш намаганняў, каб «прымусіць кітайцаў націснуць на Крэмль» і пакласці канец канфлікту, расказаў адзін з суразмоўцаў. Калі Пекін не пагодзіцца, у якасці «разменнай манеты» абмяркоўваліся тарыфы супраць КНР.

У камандзе Трампа сцвярджаюць, што пакуль ён не прывязаны да нейкага канкрэтнага плану дзеянняў у дачыненні да Украіны.

Ягоныя найбліжэйшыя дарадцы ўсё яшчэ распрацоўваюць прапановы і праводзяць для яго інфармацыйныя брыфінгі. Ключавыя пастановы будуць сфармаваныя ў тым ліку пасля дадатковых перамоваў з саюзнікамі, а магчыма, і з самім Уладзімірам Пуціным, піша WSJ.

Газета таксама адзначае, што Трамп неаднаразова крытыкаваў вайсковую дапамогу ЗША Украіне і сёння ў інтэрв'ю часопісу Time, які назваў яго Чалавекам года, выступіў супраць запуску дальнабойных ракет углыб Расіі. Аднак частка дарадцаў Трампа ў прыватным парадку вітала дазвол адміністрацыі Джо Байдэна на гэта: яны мяркуюць, што яно дасць ім рычаг ціску на Расію, каб падштурхнуць яе да перамоваў, тлумачыць WSJ.

Дыскусіі па пытанні размяшчэння еўрапейскіх войскаў ва Украіне знаходзяцца на ранняй стадыі. Асцярогі, што Масква, калі пагодзіцца на перамір'е, можа скарыстацца ім, каб аднавіць сілы і распачаць яшчэ адно ўварванне на неакупаваныя ўкраінскія тэрыторыі, усё яшчэ шырока распаўсюджаныя.

Каментары4

  • Жвір
    13.12.2024
    Трамп спадзяецца, што калі NATO разьмесьціць свае войскі на падкантрольных Кіеву тэрыторыях, дык Крэмль будзе вымушаны спыніць свае атакі й захоп тых тэрыторыяў, бо гэта ўжо будуць атакі на пазыцыі войскаў NATO. Гэта можа прымусіць Маскву "замарозіць" фронт, але ці спыніць гэта сам канфлікт ? і ці не спрацуе на карысьць Маскве, бо тая скарыстае час на аднаўленьне свайго ваеннага патэнцыялю й вернецца да працягу гарачай фазы вайны, але ўжо супраць NATO, бо іх ультыматумы да NATO, з патрабаваньнем адыйсьці да межаў 1997 году ніхто не адмяняў...
  • Янка
    13.12.2024
    Трамп генеруе стосамі нерэалістычныя ідэі, адразу ж забываючыся пра папярэднія. Здаецца, што вынікам ягонай папулісцкай палітыцы MAGA стане істотнае змяншэнне ўплыву ЗША ў сусвеце. І нават адмова ад даляра на карысць валют больш палітычна прадказальных краін з G7 можа стаць даволі рэалістычным варыянтам.
  • Апусціць пахана
    13.12.2024
    Трамп мусіць размясціць амерыканскую вайсковую базу на ўсходзе Украіны. Інакш імперскае быдла і далей будзе панты кідаць.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 4

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў напісаў кнігу з успамінамі пра выбары-202018

Іна Мацыенка знайшлася1

«Турма многіх робіць лепшымі. Ніхто не дакажа мне адваротнае». Палітвязень Гунь адказаў Паўлючэнку40

Вы дакладна здзівіцеся: у Мінск хадзіў аўтобус з сапраўднымі ложкамі для пасажыраў1

Кіроўца збіў у Оршы 85‑гадовую жанчыну і спрабаваў яе адцягнуць з дарогі5

Эпідэміёлаг расказала, колькі насельніцтва хварэе штогод у Беларусі ў сезон захворвальнасці на ВРІ і чаго чакаць ад новага каранавіруса

Названыя першыя нобелеўскія лаўрэаты1

Як Купалаўскі тэатр упрыгожылі да 105‑годдзя ФОТЫ2

Анатоль Кашпіроўскі тэрмінова шпіталізаваны ў Маскве. Ён лічыць, што ўжо нічога не дапаможа7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 4

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць