Свет1212

Трамп: Я магу перагледзець дазвол Украіне біць дальнабойнымі ракетамі па Расіі

Дазвол на ўдары дальнабойнай зброяй па цэлях у глыбіні Расеі, дадзены адміністрацыяй Байдэна, быў памылкай, а Зяленскі павінен быць гатовы заключыць пагадненне аб спыненні вайны, заявіў абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на прэс-канферэнцыі.

Дональд Трамп падчас аднаго з перадвыбарчых мерапрыемстваў, прыблізна месяц пасля замаху. Фота: Bill Pugliano / Getty Images

«Я не думаю, што ім трэба было дазваляць запуск ракет на адлегласць у 200 міль углыб Расіі […] І, вядома, не за некалькі тыдняў да майго ўступлення на пасаду. Чаму яны зрабілі гэта, не спытаўшы мяне? Я б не зрабіў гэтага. Я думаю, гэта была вялікая памылка», — сказаў Трамп.

Пры гэтым будучы прэзідэнт ЗША заявіў, што можа перагледзець гэта рашэнне.

На пытанне, да чаго павінен быць гатовы Уладзімір Зяленскі, Трамп адказаў, што да заключэння пагаднення аб спыненні агню.

«Ён павінен быць гатовы ўкласці ўгоду. Гэта ўсё. Павінна быць заключаная здзелка. Занадта шмат людзей гіне. І Пуцін павінен заключыць здзелку таксама», — сказаў Трамп.

Што да таго, ці павінна Украіна ахвяраваць сваімі тэрыторыямі, то Трамп адзначыў, што некаторыя гарады ў раёне баявых дзеянняў амаль цалкам разбураныя.

«Калі паглядзець, што адбылося на гэтай тэрыторыі, можна ўбачыць, што ёсць гарады, у якіх не засталося ніводнага цэлага будынка. Людзі не могуць туды вярнуцца, там няма нічога. Гэта проста руіны», — заявіў Трамп.

Каментары12

  • Васіль
    16.12.2024
    Былі б нашы суседзі разумнейшыя - ужо б заявілі і пра "гатоўнасьць спыніць агонь" , і пра "гатоўнасьць заключыць здзелку". А так пакуль што пра гэта заяўляе Расея. І паказваюць на Украіну - "глядзіце, гэта яны не гатовыя". Украіна прайграе на роўным месцы. Вам жа яшчэ ніхто умовы той здзелкі не дыктуе. Заявіце, што вы гатовыя спыніць вайну - і будзеце красаўчыкамі. Лепей мець прэзідэнта ЗША на сваім баку.
  • Однако
    16.12.2024
    Однако, что делают животворящие чемоданы американского нала, поступающие из России и Китая по дипканалам !
    Орбан, ещё с комсомольско-советских времён Венгрии узнал об этих чемоданах ((смотрите на праваков путина в Европе, поднимают головы там, где есть тотальная газово-нефтяная зависимость (Венгрия, Словакия, Австрия, Франция, Германия), а значит возможность получения чемоданов бабок по дипканалам)), а если есть компра на этих товарстчией (не зря же жену Трампа, в неглиже, поносят на соловьиных помётах РФ, намекая, что есть вестчи более клубничные и Трампушка это глотает), то этих товарстчией можно вертеть так же, как вертят Александра Дроздовско-Александрийского.....
    Добавляем бизнес-проэкты Илона Маскушки в Китае и получаем картину маслом...- в виде "реформ" дипстейта США (простите, реформ госуправления - в виде открытия прачечных по отмыванию миллиардов баксов)...
    Хотя, в случае с Трампушкой и Маском, чемоданы должны быть заменены на фуры.........
  • Перадаю зарад бадзёрасьці і пазытыву Зянону Станіслававічу П.
    16.12.2024
    Зянонаўцы, што з тварам? Чо такія сумныя? Затое «левакоў» ня будзе на процілеглым канцы плянэты!

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай39

Трамп у Давосе: Еўропа рухаецца не ў тым кірунку26

У Партугаліі падпалілі скульптуру Крышціяну Раналду

У мінскім парку Горкага паставяць новыя скульптуры4

Памерла Святлана Гальдадэ4

Навукоўцы высветлілі: галоўны сродак ад прастуды хаваецца ў носе2

«Ацяпленне вярнулі, а праз некалькі гадзін трубы лопнулі». Што адбываецца з радыятарамі ў Сухараве3

«Сёння ў кватэры ўжо цяплей, +5». Як Кіеў зноў жыве без ацяплення пасля расійскай атакі3

Рыжанкоў спадзяецца на хуткае аднаўленне адносін з Польшчай, але не з Літвой16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць