Чарговы няшчасны выпадак адбыўся 3 снежня на Беларускай чыгунцы.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, каля 17 гадзін на станцыі Наваельня (Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) пры пагрузачна-разгрузачных работах адбылося самаадвольнае адкрыццё люка паўвагона. У выніку прысыпала друзам механізатара комплекснай брыгады Баранавіцкага грузавога цэнтра транспартнай лагістыкі, жыхара гарадскога пасёлка Наваельня 1964 года нараджэння.

Пацярпелы змешчаны ў бальніцу з дыягназам «сцісканне ўнутраных органаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?