Сюжэты адразу ў дзвюх нядзельных перадачах БТ — «Клуб рэдактараў» і «Панарама» — былі прысвечаныя пытанню, якое задала на прэс-канферэнцыі Аляксандру Лукашэнку карэспандэнтка «Нашай Нівы» Аксана Рудовіч.

Асабліва абураўся «непрафесіяналізму маладой журналісткі» старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.
У «Клубе рэдактараў» яго супакойвалі і кіраўніца «Камсамольскай праўды» Галіна Малішэўская, і пасля нават Павел Якубовіч, ды ўсё марна. Пытанне «НН» не давала яму спакою ўвесь тыдзень — ад аўторка аж да нядзелі.
Адметна, што падчас прэс-канферэнцыі прысутнічаў і сам Давыдзька, прычым сядзеў у першых шэрагах. Чаму ж ён як прафесіянал сам не задаў тады якогасьці вострага пытання? Глядзім відэа. На апошніх секундах бачна, навошта Давыдзька на канфэрэнцыю завітаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0