На грамадскім абмеркаванні праекта было шматлюдна.

На грамадскім абмеркаванні праекта было шматлюдна.

Жыхар дома №24 па вул. Раманаўская Слабада збірае подпісы супраць зноса будынка.

Жыхар дома №24 па вул. Раманаўская Слабада збірае подпісы супраць зноса будынка.

Пажылы мужчына знаёміцца з тлумачальнай запіскай.

Пажылы мужчына знаёміцца з тлумачальнай запіскай.

Зварот... Канечне ж, асабіста да прэзідэнта.

Зварот... Канечне ж, асабіста да прэзідэнта.

Аляксандр Каржанеўскі праводзіць галасаванне па ўключэнні прадстаўнікоў грамадскасці ў склад працоўнай групы. У чыноўнікаў яго ідэя падтрымкі не знайшла.

Аляксандр Каржанеўскі праводзіць галасаванне па ўключэнні прадстаўнікоў грамадскасці ў склад працоўнай групы. У чыноўнікаў яго ідэя падтрымкі не знайшла.

Аляксандр Акенцьеў.

Аляксандр Акенцьеў.

Юрый Канзас.

Юрый Канзас.

Міхаіл Жых.

Міхаіл Жых.

На абмеркаванні панавала надзвычай негатыўная атмасфера.

На абмеркаванні панавала надзвычай негатыўная атмасфера.

Людзі не давалі чыноўнікам рот раскрыць.

Людзі не давалі чыноўнікам рот раскрыць.

Юлія Балашэвіч, жыхарка знесенага дома на Раманаўскай Слабадзе, Міхаіл Жых і Дзмітрый Ляшчынскі.

Юлія Балашэвіч, жыхарка знесенага дома на Раманаўскай Слабадзе, Міхаіл Жых і Дзмітрый Ляшчынскі.

Грамадскае абмеркаванне праекта «Унясенне зменаў  у горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтра Мінска».

Грамадскае абмеркаванне праекта «Унясенне зменаў у горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтра Мінска».

Грамадскае абмеркаванне праекта «Унясенне зменаў у горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтра Мінска».

Грамадскае абмеркаванне праекта «Унясенне зменаў у горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтра Мінска».

Пад канец Жых знайшоў мікрафон, які доўга патрабавалі прысутныя і пра які не падбала Адміністрацыя Цэнтральнага раёна. Мікрафон быў схаваны за стэндамі з планамі праекта.

Пад канец Жых знайшоў мікрафон, які доўга патрабавалі прысутныя і пра які не падбала Адміністрацыя Цэнтральнага раёна. Мікрафон быў схаваны за стэндамі з планамі праекта.

Спявак Аляксандр Памідораў таксама браў актыўны удзел у абмеркаванні.

Спявак Аляксандр Памідораў таксама браў актыўны удзел у абмеркаванні.

У аўторак 29 студзеня ў Адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска адбыліся чарговыя грамадскія слуханні па праекце «Унясенне зменаў у горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтра Мінска». Грамадскае абмеркаванне выклікала сапраўдны ажыятаж: зала была бітком, людзі стаялі ў праходах.

Для ўсіх не стала сюрпрызам тое, што ўвесь час (амаль дзве гадзіны), адведзены на абмеркаванне, пайшоў на высвятленне сітуацыі са зносам жылых дамоў, запланаваным у праекце. Менавіта жыхарамі такіх дамоў склалі большасць удзельнікаў абмеркавання.

Перад пачаткам сустрэчы жыхар дома № 24 на вуліцы Раманаўская Слабада гучна агітаваў падпісвацца супраць зносу жылых дамоў. «Спынім бясчынства, якое завуць „унясеннем зменаў“, рэканструкцыяй ці трансфармацыяй.
Хай жыхары самі вырашаюць, што рабіць са сваім жыллём. Хай прыходзіць інвестар і сам дамаўляецца з жыхарамі, а не прыкрываецца рашэннямі раённай адміністрацыі і архітэктараў. На Заслаўскай бізнэс-цэнтр хацелі будаваць, але людзі адстаялі, збіралі подпісы. Там шмат подпісаў прызналі несапраўднымі, але было два аргументаваныя звароты, і будаўніцтва прыпынілі, — казаў ён. — Мы таксама будзем прасіць прэзідэнта аднавіць справядлівасць, вызваліць старшыню гарвыканкама ад пасады, спыніць фальсіфікацыі».
Нейкая жанчына не валодала інфармацыяй, і спытала што жадаюць зрабіць з дамамі. «Дом ля Траецкага бачылі? Гэта Чыж пабудаваў. Чыж хоча нашыя дамы знесці, а пабудаваць свой. Чыж, беларускі мільярдэр, кашалёк Лукашэнкі», — тлумачыў ёй чалавек.

«Ён гістарычны сам? Ён дажыў да гістарычнай каштоўнасці? Калі дажыў і хоча пабудаваць нешта гістарычнае на месцы вашых дамоў, я за знос. А калі не-то супраць», — пажартавала жанчына і выклікала агульны смех.

Нарэшце пачалася сустрэча. Але

старшыні працоўнай групы, намесніку кіраўніка Адміністрацыі Цэнтральнага раёна, ледзьве далі зачытаць да канца склад членаў працоўнай групы. Ініцыятыву надоўга перахапіў Аляксандр Каржанеўскі, «жыхар гістарычнага цэнтра, дома на вуліцы Рэвалюцыйнай, 24», як ён прадставіў сябе.

Каржанеўскі расказаў, што іх дом цягам ужо 20 гадоў намагаюцца выселіць, прызнаць аварыйным па сфальсіфікаваных дакументах. Каржанеўскі спытаў, чаму ў працоўную камісію па грамадскім абмеркаванні не ўключылі прадстаўнікоў грамадскасці і адразу ж і прапанаваў, згодна з дзейным заканадаўствам, увесці ў склад камісіі старшыні Таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча і яшчэ некалькіх чалавек. Зала заапладзіравала і адзінагласна падтрымала ініцыятыву пад час імправізаванага галасавання.

Арганізатары не падтрымалі такі захад аргументам пра неабавязковую наяўнасць прадстаўнікоў грамадскасці ў камісіі і зацверджанасць камісіі адміністрацыяй раёна, але далучылі гэтую прапанову да пратакола паседжання. Пасля гэтага ў зале пачаўся сапраўдны «базар» з гарачымі спрэчкамі наконт законнасці такой арганізацыі сходу.

Паветра проста «выбухала» негатывам і адкрытай нянавісцю да «прадстаўнікоў дзяржавы».
«Ды хто яны такія?» «Мы, напэўна, ім перашкаджаем вырашыць усё па-ціхаму ў адміністрацыі!» «За збіццё без цяжкіх цялесных усяго 15 сутак даюць, не бойцеся!» — казалі людзі.
Праз 10 хвілін гамарні слова ўсё ж узяў галоўны інжынер «Мінскай спадчыны» Міхаіл Жых.

«Я вельмі рады, што гэты праект выклікаў такі рэзананс. Я хацеў бы ад нашага абмеркавання атрымаць шмат абгрунтаваных прапановаў, якія лягуць у аснову гэтага праекта, бо ён закранае інтарэсы ўсіх жыхароў сталіцы Рэспублікі», — сказаў Жых. «І інтарэсы мясцовых жыхароў будуць закранутыя толькі ў рамках павышэння камфорту жыхароў за кошт добраўпарадкавання тэрыторыі, за кошт цеплавой мадэрнізацыі і павышэння ступені надзейнасці інжынерных камунікацый».

Ён паведаміў, што ўжо былі прааналізаваны і сістэматызаваны заўвагі і прапановы, атрыманыя пасля першага сходу па абмеркаванні праекта, і ў абсалютнай большасці выпадкаў усе цікавяцца праблемамі жытла. Жых узгадаў, што сам жыве ў Цэнтральным раёне і потым доўга заўпэўніваў раз’юшаных людзей пра адсутнасць падставы для хваляванняў — іх дамы ніхто не збіраецца зносіць, бо знос не прадугледжаны праектам.

Па словах Жыха, папярэднее рашэнне было прызнана памылковым і ўжо скарэктавана. Пасля заканчэння грамадскага абмеркавання 31 студзеня ўсе прапановы будуць улічаны, сістэматызаваны, а на іх аснове падрыхтавана заданне да УП «Мінскграда» скарэктаваць праект.

Гэта стала сапраўдным «спускавым кручком»: людзі патрабавалі даць ім не вуснае абяцанне, а паперу, пісьмовы, матэрыяльны доказ таго, што яны застануцца ў сваіх кватэрах.

Хто скардзіўся і на што

«НН» саставіла сціслы спіс жыхароў будынкаў, якія трапілі пад «каток» рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Мінска. Яны і прыйшлі адстойваць свае жылплошчы на абмеркаванні.

Чатыры дамы (18, 20, 22 і 24) з кватэрамі «нізкіх спажывецкіх якасцяў на Раманаўскай Слабадзе, « якія запланавана «трансфармаваць у жыллёва-грамадскі комплекс з кватэрамі павышаных спажывецкіх якасцяў».

Камсамольская, 24, дзе жыве Каржанеўскі. Жых сказаў што адсяленне на гэтай вуліцы ўжо скончана, чым выклікаў абурэнне жыхара. Галоўны інжынер «Мінскай спадчыны» прапанаваў патрабаваць адказ ад адмінстрацыі раёна.

Дамы на вуліцы Ракаўскай падлягаюць капітальнаму рамонту з заменай усіх камунікацый. Жых сказаў, што праект дэталёвай планіроўкі (ПДП), які абмяркоўваюць на сходзе, не мае нічога супольнага з пытаннямі капітальнага рамонту, якім павінна займацца ЖРЭА. «Калі ЖРЭА знойдзе грошы, будзе капрамонт. Не знойдзе — будуць іншыя крыніцы фінансавання». «Канечне, інвестар, які нас усіх выселіць!» — крычалі ў адказ жыхары.

Камсамольская, 14. Жыхары пыталіся, што будзе з домам. Па словах Жыха, дом у «выдатным стане, акрамя першага паверха», які цяпер мадэрнізуюць, там адчыніліся крамы. А на капітальны рамонт астатніх паверхаў ЖРЭА ніяк не можа знайсці грошай.

Гарадскі Вал, 10. Жыхарка скардзілася, што быў знішчаны домік 1870 года, а на яго месцы ўжо 22 гады будуюць і ніяк не дабудуюць гатэль. А сам дом падпадае пад рэканструкцыю і хацела даведацца, што будзе з жыхарамі. Жых адказаў, што аўтар праекта [архітэктар Акенцьеў] дапусціў шэраг памылак і гатовы папрасіць прабачэння, а таксама сказаў, што жылы фонд у гістарычнай частцы не падлягае зносу. Але людзі сустрэлі гэтую заяву вялікім недаверам.

Мельнікайтэ, 12. Састарэлая жыхарка расказала, што з невялікай прыбудовы да іх дома прапануюць зрабіць 9-павярховы гмах з паркінгам на 200 месцаў у той час, калі ў адказе Усебеларускага Народнага сходу было сказана, што дазваляецца пабудаваць аб’ект на 2–3 паверхі, не выходзячы за межы існуючага падмурка.

Будынак паміж Мельнікайтэ, 12, і Шпалернай, 4. Жыхарка заявіла, што проста ў дварах плануюць пабудаваць нейкі рэстаран, у той час калі пажарныя машыны не могуць пад’ехаць да дамоў. Намеснік кіраўніка раённай адміністрацыі Дзмітрый Ляшчынскі заўважыў, што праектаванне гэтага інвестыцыйнага аб’екта часова спынена, а «Мінскграда» распрацоўвае горадаэканамічнае абгрунтаванне для магчымага інвестпраекта на пляцоўцы.

Ракаўская, 36. Жыхарка, былая праектоўніца, паведамляе пра запланаваную прыбудову да жылога дома. На першым паверсе — кавярня, на іншых кватэры. «Але вакол дома ўжо працуюць 12 кавярняў», — кажа яна. «А вы бачылі той двор? Пасля рэалізацыі праекта ён знікне!»

Праспект Пераможцаў 1, корпус 2. Удзельнікі заўважылі, што нават пасля капітальнага рамонту гэты дом адсутнічае на плане. Жыхары баяцца, што кватэры ў доме пераробяць пад офісы.

Выступ галоўнага архітэктара УП «Мінскграда» Аляксандра Акенцьева не стаў «разынкай» вечара.
Акенцьеў здаваўся стомленым, гаварыў ціхім голасам, дый людзі, выкрычаўшыся, яго не вельмі слухалі. Людзі збольшага імкнуліся высветліць адносіны з заказчыкам праекта Жыхам ці прадстаўніком адміністрацыі Ляшчынскім.

Акенцьеў патлумачыў што галоўная задача дадзенага праекта — змяніць функцыі ўсіх першых паверхаў забудоваў на тэрыторыі гістарычнага цэнтра Мінска. Акенцьеў нагадаў, што гэта сусветная практыка працы ў гістарычным цэнтры. Але Жых не пагадзіўся з архітэктарам і сказаў, што «Акенцьеў, напэўна, жыве далёка за мяжой, бо такое рашэнне ў РБ можна прыняць толькі са згоды жыхароў».

«Нашыя перспектыўныя планы пасля 2017 года — забеспячэнне ўсіх дамоў дваравымі тэрыторыямі. А ў планах да 2017 года пазначаны знос толькі аднаго будынка — школы № 44, на месцы якой будзе адноўлена вуліца Новамясніцкая», — запэўніў Акенцьеў.
Адразу ж паднялася хваля пратэсту супраць зносу школы. Яе ачоліў дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Юрый Канзас. Прадстаўнікі дзяржавы паабяцалі абмяркаваць гэты праект. Таксама Акенцьеў дадаў, што патэнцыял ушчыльнення Раманаўскай Слабады — яшчэ 30%.
«Знесці адміністрацыю!»

Падсумоўваючы слуханні, можна сказаць, што грамадства татальна не даверае ніякім прадстаўнікам улады, а праект рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Мінска ўспрымае як план перадзелу каштоўнай зямлі.

Любое слова чыноўнікаў сустракалася як мінімум кпінамі, а любая крытыка з боку грамадскасці, нават заклікі да прымянення фізічнай сілы — авацыямі.

«Усе хочуць менавіта ў цэнтры сядзець сваімі с…камі. За апошнія 18 год у Мінску было знішчана болей, чым пры камуністах», – заявіў спявак Аляксандр Памідораў, які таксама жыве ў гэтым квартале. Акрамя таго, у зале мы заўважылі жыхароў раёна праваабаронцу Сяргея Сыса, паэта Андрэя Бурсава, палітолага Ігара Драко.

«У краіне чыніцца беззаконне, і словы Жыха накіраваны толькі каб супакоіць. Правільна, сёння вас не знясуць, заўтра вас не знясуць, але паслязаўтра вы даведаецеся, што ваша маёмасць ужо не ваша згодна з рашэннем адміністрацыі. А потым трэ будзе хадзіць на паклон да Ляшчынскага, каб прапісаць якога-небудзь сваяка», — эмацыйна казала Юлія Балашэвіч, якая жыла на Раманаўскай Слабадзе і чый дом знеслі.

«Мінскую спадчыну», «Мінскграда», раённую адміністрацыю абвінавачвалі ў тым, што яны «знявечылі Мінск горш за фашыстаў», што «жадаюць разабрацца з зямлёй да ўступлення ў сілу новага Жыллёвага кодэкса і новых нормаў перадачы жылля ў іншае карыстанне».

У адказ на магчымы знос дамоў удзельнікі прапанавалі аднавіць на месцы будынка Адміністрацыі Цэнтральнага раёна стары Юбілейны рынак.

Чыноўнікаў такая нянавісць злавала. Раз’юшаны Жых нават прапанаваў Каржанеўскаму адказаць за абвінавачванні на адрас «Мінскай спадчыны» ў судзе.

У выніку жыхары разышліся з намерам і далей змагацца за сваю маёмасць. Пры гэтым толькі адзінкі прынеслі пісьмовыя прапановы, між тым толькі яны будуць прынятыя да разгляду. Затое амаль кожны падпісаў петыцыю супраць зносу дамоў.

Грамадскае абмеркаванне праекта працягнецца да 31 студзеня 2013 года.
Пасля ўсе заўвагі і прапановы будуць прааналізаваны і сістэматызаваны. На аснове гэтага будзе «Мінская спадчына» падрыхтуе заданне на карэкціроўку існуючага плана і накіруе яго ў «Мінскграда».
Свае заўвагі ці прапановы Вы можаце дасылаць у Адміністрацыю Цэнтральнага раёна горада Мінска па адрасе 220004, г. Мінск, вул. Мельнікайтэ, 6, ці пакласці такую прапанову ў адпаведную скрыню на 3-м паверсе адміністрацыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?