Былая суддзя Вольга Комар нібыта ажанілася з англічанінам і ўладкавалася працаваць у «Белтрансгаз», але не можа паехаць да мужа ў Еўропу з-за санкцыяў, напісаў 1 красавіка сайт «Беларускі партызан».

«Я думаю, што ў «БелПартызана» добрая фантазія.
І калі людзям няма чаго рабіць, пісаць, што я працую у Белтрансгазе… Я бачыла гэты артыкул, што я працую ў Белтрансгазе, муж у мяне англічанін і я збіраюся ехаць у Англію. Гэта ад пачатку і да канца выдуманая гісторыя», — гаворыць Вольга Комар.

Нагадаем, што неўязную ў ЕС суддзю Вольгу Комар адхілілі ад пасады — адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёлета 14 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?