У сераду, 1 мая, надвор'е ў Беларусі вызначаць франтальныя раздзелы. У цэнтральных і паўднёвых раёнах краіны пройдуць дажджы.

У Гомельскай і Брэсцкай абласцях месцамі чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы.
Вецер пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +4 .. +10°С, па поўдні да +12°С,
максімальная днём +9 .. +15°С.

У чацвер, 2 мая, будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +1 .. +6°С, па поўначы месцамі слабыя замаразкі да 0 .. -2°С;

максімальная днём +15 .. +20°С, па поўдні да +23°С.

У пятніцу, 3 мая, ноччу па паўднёвым захадзе краіны, а ўдзень амаль паўсюдна пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Днём месцамі прагназуюцца моцныя дажджы, навальніцы.
Ноччу і раніцай у асобных раёнах утворыцца туман.

Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, днём пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +4 .. +10°С, па поўдні да +12°С;

максімальная днём ад +11 .. +13°С па паўночным захадзе да +23 .. +25°С па паўднёвым усходзе краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?