Здарэнні33

Жанчына з Астраўца выставіла ў сацсеткі фота каханкі мужа — справа дайшла да суда

У подпісе да фота жонка распавяла ўсім сябрам, што ў яе мужа адносіны з іншай жанчынай.

А гэтым яна распаўсюдзіла персанальныя дадзеныя і парушыла закон «Аб абароне персанальных дадзеных». Справа дайшла да суда, піша «Гродна Лайф».

Жанчына працуе старшым інспектарам прафілактыкі Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Яна расказала, што хацела адправіць фота бацьку каханкі. Віну не прызнала.

Каханка таксама выступіла ў судзе. Яна расказала, што яе адносіны з жанатым мужчынам доўжыліся два гады. Яна ведала пра жонку і дваіх дзяцей, але лічыла свае адносіны сур’ёзнымі.

Справу разгледзелі 18 красавіка ў судзе Астравецкага раёна. Суддзя вырашыў спыніць справу за адсутнасцю правапарушэння.

Каментары3

  • Вадзім
    13.05.2024
    Любыя стасункі аднаго з сужэнцаў, хоць сяброўскія хоць амурныя - гэта не справа іншага. Завёў стасункі - ягонае жыццё, ягоны выбар. Не падабаецца - значыць канец шлюбу, разыходзься, а іншых людзей не чапай
  • дочка Максима Дизайнера
    13.05.2024
    Вадзім, нешта вы ўсё ў мужчынскім родзе кажаце. у вас стасункі толькі з да вас падобнымі? то бок з мужыкамі толькі?
  • Генрых Напрыклад
    14.05.2024
    Вадзім, У штаце Ню-Йорк здрада шлюбу з'яўляецца крымінальным злачынствам.

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей18

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу30

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

Мінскае «Дынама» таксама прайшло далей у Лізе канферэнцый. І таксама праз серыю пенальці

БАТЭ прабіўся ў другі раўнд Лігі канферэнцый5

БПЦ абавязалі заўсёды згадваць у сваёй назве пра Маскоўскі патрыярхат20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей18

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць