Недосып адбіваецца на адносінах з процілеглым полам. Навукоўцы высветлілі, што недахоп сну ўплывае на тое, як чалавек успрымае свайго партнёра. Асабліва гэта характэрна для мужчын.

На думку навукоўцаў, стрэс ад сталага недасыпання не толькі скажае карціну ўспрымання. Гэта можа паштурхнуць чалавека да дзеянняў, на якія б ён не пайшоў, калі б высыпаўся.

Як перадае The Hindustan Times, у выніку апытання даследчыкі прыйшлі да высновы: ад таго, як чалавек высыпаецца, залежыць яго ацэнка сэксуальнай зацікаўленасці з боку процілеглага полу. Аказалася, напрыклад, што калі мужчыны і жанчыны добра высыпаюцца за ноч, то ацэньваюць сэксуальную цікавасць у жанчын ніжэйшай, чым у мужчын. Аднак пасля бяссоннай ночы мужчынскія ацэнкі мяняліся, яны пачыналі бачыць сэксуальную зацікаўленасць у жанчын там, дзе не бачылі раней. А вось у жанчын адказы не змяняліся.

Мужчынам не варта забываць аб тым, што з-за праблем са сном ім можа здавацца, што жанчыны толькі і робяць, што фліртуюць з імі. Гэта зберажэ іх ад неабдуманых учынкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?