З 26 ліпеня «Ідэя Банк» прыпыніў дзеянне ўкладу «Сонца-2» з працэнтнай стаўкай 45% гадавых.
Днём раней, 25 ліпеня, праўленне Ідэя Банка адмяніла сваё рашэнне аб запуску новых укладаў пад 50% гадавых.
А вось «Дэльта Банк», які абвясціў 25 ліпеня аб прыбытковасці па ўкладу «Летні экспрэс» на ўзроўні 45% гадавых, 26 ліпеня перагледзеў ўмовы па ўкладу, знізіўшы стаўку да 39%.

Выключэннем пакуль што застаюцца ХКБанк (уклад «На хвалі» тэрмінам на 10 дзён з працэнтнай стаўкай 45% гадавых) і РРБ-Банк (уклад «Нацыянальны Сола» на адзін месяц пад 44% гадавых). Ці надоўга хопіць іх імпэту?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?